Настроить, Войти
Зварот адзінага прэтэндэнта ад дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча да грамадзянаў Беларусі
автор s_r, дата 2005-12-23 11:35, исходное сообщение, комментариев: 2

>> 0. Не ведаючы матэрыяла, не бярыцеся за аналіз.

Падрабязьней, плз. Матэрыял агульнадаступны. Спасылка на яго даведзеная. На якой падставе вы абвiнавачваеце аутара у няведаньнi матэрыялу?

Па-мойму, вы залiшне эмацыйна успрымаеце крытыку. Для вас сьвет падзелены напалову -- Сьветлы Мiлiнкевiч, Цёмны Лука. Усё астатняе -- неiстотна. Сюрпрыз -- усё астатняе -- гэта тыя 95% народу Беларусi, што:

-- Маюць уласныя эканамiчныя iнтарэсы

-- Маюць уласныя грамадзкiя iнтарэсы

-- Не злучаныя з NGO ды партыйным кантэкстам.

-- Працуюць на эканомiку грамадзтва

-- Не разьлiчваюць (абгрунтавана) на абарону сваiх iнтарэсау з боку каго б то нi было ва уладзе цi апазыцыi. З той простай прычыны, што для улады галоунае --iнтарэсы улады, для структураванай партыйнай апазыцыi -- iнтарэсы апазыцыi. iнтарэсы народу можа баранiць толькi сам народ без пасяроднiкау.

Аналiз lumpen усяго толькi паказвае, што сутнасьць тэзысау Мiлiнкевiча ня менш папулiсцкая, чым тэзысау Лукашэнкi.

З гэтага безумоуна ня вынiкае, што падчас выбарау варта сядзець склаушы рукi, альбо што ператрус улады не будзе добрым для грамадзтва. З гэтага усяго толькi вынiкае, што новая партыйна-NGO-шная улада будзе такiм жа злом, як i гэтая.

Комментарии
  • автор гость, дата 2005-12-23 12:46, ссылка

    Ну тут як бы самай галоўнай памылкай было тое, што аўтар напісаў, што Мілінкевіч будзе развіваць кантрактную сістэму. А вось і ніфіга! Наадварот, ён заяўляе, што гэта сістэма будзе знішчана адразу пасля яго выбрання з-за свайго амаральнага і несумленнага кантэкста.

  • автор lumpen, дата 2005-12-23 13:19, ссылка

    Развiваць? Нашто яе развiваць, яна i так самая развiтая у свеце.

    Размова iшла пра захаваньне. Бо HiTech-iндустрыя, якая мэтанакiравана быць лакамацiвам беларускай эканомiкi - мае сваiм падмуркам кантрактную сicтэму.