Настроить, Войти
Жаночае кіно Сіэтла
автор Thistle, дата 2010-04-29 14:19, html, связано с: Культура

Ў галерэі “Ў” адбудзецца аўдыёвізуальная акцыя “Жаночае кіно Сіэтла: гендерная партызанка альбо культурная анамалія?”

Сіэтл – горад на паўночна-захадным узьбярэжжы ЗША – вядомы не толькі як радзіма Джымі Хендрыкса і калючага стылю “гранж”. Гэта яшчэ і зона бязкампрамісных экранных эксперыментаў. У тым ліку і з традыцыйным стаўленьнем да ролі жанчыны ў мастацтве.

Усе стужкі праграмы адзначаны ўзнагародамі аўтарытэтных кінафэстаў. Усе яны ёсьць узорнымі прыкладамі аўтарскага стылю. Усе яны прынцыпова існуюць па-за межамі камерцыйнага кіно.
Незалежнае кіно з Сіэтлу: ўбачыць – і пайсьці зьняць сваё.

Праграма:
1. Прагляд праграмы кароткаметражных стужак жанчын-рэжысэраў Сіэтлу.
2. Дыскуссія.
3. Нематываваныя рэплікі, гукі і жэсты.
Мадэратары і саўдзельнікі: Максім ЖБАНКОЎ, ІрынаСАЛАМАЦІНА.

Пачатак у 19.00, 29 красавіка

Тэги