Настроить, Войти
Гендарны маршрут-4
автор Thistle, дата 2010-10-29 11:46, связано с: Культура

http://gender-route.org/calend/gendernyj_marshrut-4/

У партнёрстве з інтэрнэт-часопісам "Новая Еўропа"

З 1-га па 7-га лістапада 2010 года

"Ў" галерэі сучаснага мастацтва

(пр. Незалежнасці, 37а)

мае адбыцца фэст ідэяў пра пол

Ідэя праекта: Рэалізаваць шэраг візуальных правакацый на тэму гендару – міжполавых пярэчанняў у іхніх скрайніх (гвалт) і будзёных (міжасабовых, працоўных і карнавальных) увасабленнях і паразважаць над тым, дзе заканчваецца мужчынскае і пачынаецца жаноцкае; што ёсць <пол>, і ці не ёсць адрозненні паміж прадстаўнікамі аднаго полу значна больш істотнымі, чым адрозненні паміж паламі?

Праграма фэсту:

*1 лістапада (панядзелак)

17.00-17.30 Прэс-канферэнцыя. З гісторыі праекта.

118.00 – адкрыццё фэсту

- Вернісаж "Нацюрморт. Рэч. Прастора". Асноўная зала "Ў" галерэі. Куратары выставы: Ірына Саламаціна, Тамара Карандышава. Мастачкі: Святлана Каткова, Зоя Ліцвінава, Зоя Луцэвіч, Антаніна Слабодчыкава.

У межах экспазіцыі будзе дэманстравацца дакументальны фільм "Ліцвінава. Думка. Вобраз. Інтанацыя" пра заслужаную дзяячку мастацтваў РБ мастачку Зою Ліцвінаву.

- Фотапраект Міколы Біцвінніка "Майстэрня мастачкі", кавярня "Малако" ("Ў" галерэя).

18.30 – канцэрт альтэрнатыўнай музыкі Dzivasil

2 лістапада (аўторак)

18.00 – прэзентацыя кнігі Вольгі Шпарагі "Абуджэнне палітычнага жыцця: Эсэ пра філасофію публічнасці". Пра кнігу і пра аўтарку гл. тут.

20.00 – паэтычна-музычны пэрформанс volha hapeyeva vs aortha (Вольга Гапеева і Зміцер Плян) Праект HAZE

3 лістапада (серада)

18.00-21.00 - Гільдыя кінарэжысёраў Расіі прэзентуе калекцыю фільмаў 4 лістапада (чацвер)

18.00 – выступ філосафа Іллі Інішава (ДУ-ВШЭ, Масква – ЕГУ, Вільня) на тэму: "Эстэтыка па-за мастацтвам", судакладчыца – філосаф Альміра Усманава (ЕГУ, Вільня).

Мадэратар дыскусіі: Аляксей Братачкін (інтэрнэт-часопіс "Новая Еўропа").

Праводзіцца сумесна з "Беларускай філасофскай прасторай"

19.30 – фільм-прызёр фэсту "Залаты Фенікс", прэзентуе Гільдыя кінарэжысёраў Расіі

5 лістапада (пятніца)

Венскі фэст жаноцкага кіно прэзентуе калекцыю фільмаў

6 лістапада (субота)

17.00 – Інстытут Гётэ ў Мінску прэзентуе: сцэнічнае чытанне п'есы Дэі Лоэр “Жыццё на Плошчы Рузвельта” ў пастаноўцы Т. Арцімовіч. Беларуская рэжысёрка Таццяна Арцімовіч прэзентуе свой досвед узаемадзеяння з сучаснай нямецкай драматургіяй.

Пасля чытання гледачы будуць мець магчымасць узяць удзел у абмеркаванні прадстаўленай п’есы і ейнай сцэнічнай інтэрпрэтацыі.

***

Пра праект

Канцэпцыя:

Ці мажлівае ўспрыняцце асобы па-за палавым аспектам? Ці задумваемся мы пра тое, што толькі дзякуючы наяўнасці (альбо адсутнасці) у асобы пэўнага набору <тыповых> палавых прыкмет і асаблівасцяў паводзінаў чалавечае існаванне і камунікацыя сталіся мажлівымі (альбо не мажлівымі). Чым ёсць гэтыя <зыходныя> стандарты паводзінаў, прадпісаныя канкрэтнаму полу – данінай традыцыям, рытуалам, маскарадам альбо чымсьці яшчэ?

Дзеля кожнага канкрэтнага перыяду гісторыі характэрная свая спецыфіка ў размеркаванні паводзінскіх роляў мужчынаў і жанчынаў і звязаныя з ёй сімволіка. Але напрыканцы ХХ стагоддзя адбываюцца радыкальныя змены ў сістэме гендарнага парадку. Прычым "галоўным суб'ектам гэтых зменаў ёсць не мужчыны, а жанчыны, сацыяльнае становішча, дзейнасць і псіхіка якіх змяняюцца зараз значна хутчэй і радыкальней за мужчынскую псіхіку", – так лічыць легендарны прафесар Ігар Сямёнавіч Кон.

Мэта:

Эксперымент – абмен рознымі меркаваннямі, спроба пазбавіцца ад аўтаматызму ўспрыняцця і абазначыць сваю рэфлексійную пазіцыю на тэму <пола>.

Праект здзяйсняецца ў партнёрстве з Umverteilen!

Тэги