Настроить, Войти
Беларуска-скандынаўская вечарына 5 лютага
автор гость, дата 2006-02-01 22:33, связано с: Культура

Род памірае

Чалавек памірае

Знікне багацце і золата

Аднак слава чалавека,

Што была заслужана добрымі справамі

Застанецца назаўсёды

“HAVAMAL” (З эддычнага твора "Прамова Вялікіх")

З такімі ідэаламі ў пошуках багацця і славы пакідалі скандынаўскі бераг “вікінгі” альбо нарманы, калі накіроўвалі сваіх “драконаў мора” у бок еўрапейскага ўзбярэжжа на мяжы І–ІІ тысячагоддзяў н. э. У сярэдзіне ІХ стагоддзя “паўночная хваля” дайшла і да Беларусі. На старонках старажытных скандынаўскіх саг у далёкім Аustrvegr (Усходні шлях) разам з Helmgarar (Ноўгарадам) і Кonugarar (Кіевам) паўстае Palteskia (Полацк) – найстаражытнейшы горад Беларусі, сэрца Полацка-Віцебскага Падзвіння. Па водных артэрыях нашай зямлі – Заходняй Дзвіне, Дняпры, Нёмане, Віліі, Прыпяці, Сожы паступова, але няспынна адбывалася знаёмства мясцовага насельніцтва з дасягненнямі цывілізацый Заходняй Еўропы, Арабскага Усходу, Візантыі.

Эпоха вікінгаў на Беларусі

МГА “Гісторыка” і музей “Дом Ваньковічаў” запрашаюць на сустрэчу з гісторыкамі:

Сяргеем Дзярновічам (аўтар даследванняў "Беларусь у ісландскіх сагах" і інш.), навуковым супрацоўнікам Інстытуту Гісторыі НАНБ, які распавядзе пра:

Этапы і механізм распаўсюду скандынаўскага ўплыву на землі сучаснай Беларусі. "Шлях з Варагаў у Грэкі". Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на землях сучаснае Беларусі.

Яўгенам Рачко, аспірантам Гістфаку БДУ, які распавядзе пра:

Структуру войска вікінгаў. Рэканструкцыю зброі і амуніцыі вікінгаў (ЖАДАЮЧЫЯ МОГУЦЬ ПРЫМЕРЫЦЬ!!!)

Вольная дыскусія

Скандынаўскія спевы ў выкананні гурта "Ліцвін-Троль" (дуда, барабан, вакал)

Чакаем усіх 5 лютага а 14-й гадзіне ў музеі-сядзібе "Дом Ваньковічаў" па адрасе - вул. Валоцкая (б. Інтэрнацыянальная), 33а. Уваход па музейных квітках.

Тэги