Настроить, Войти
РЭЖЫМ РАСПАЧАЎ ТЭРОР СУПРАЦЬ МОЛАДЗІ
автор гость, дата 2006-02-07 11:23, комментариев: 5

http://www.mfront.net/teror_luki.html www.mfront.net

РЭЖЫМ РАСПАЧАЎ ТЭРОР СУПРАЦЬ МОЛАДЗІ

На прэс-канфэрэнцыі, якую праводзіў сёньня Малады Фронт, была агучана апошняя інфармацыі па крымінальных справах на маладафронтаўцаў Артура Фінькевіча, Аляксея Янушэўскага, Зьміцера Касьпяровіча, Паўла Красоўскага і Паўла Севярынца.

На Артура Фінькевіча і Аляксея Янушэўскага, узбуджана крымінальная справа за “злоснае хуліганства” (арт.339 ч.2), што прадугледжвае ад трох да шасьці год пазбаўленьня волі. Артур, па рашэньне пракурора Першамайскага раёну Андрэя Млявага, пераведзены да суду ў СІЗА, а Аляксей адпушчаны пад падпіску аб нявыязьдзе. Варта зазначыць, што хлопцы былі затрыманыя падчас нанясеньня графіці “Мы хочам новага!”на плот, што нават не прадугледжвае крымінальнае адказнасьці за псаваньне дзяржмаёмасьці. Але улады вырашылі іначай.

Зьміцер Касьпяровіч таксама знаходзіцца ў СІЗА па 339 арт. Крымінальнага кодэксу, толькі па першай частцы, якая прадугледжвае ад года да трох. Зьмітра абвінавачваюць за зьняцьцё з будынку Менгарвыканкаму чырвона-зялёнага сьцягу. Яго сьпярша таксама не абвінавачвалі ў хуліганстве, а узбудзілі крымінальную справу за “ганьбаваньне дзяржашных сымбаляў”, але ўлічваючы, што дадзены артыкул не прадугледжваў арышт да суду, Зьміцера абвінавацілі ў хуліганстве.

Па іншаму справы ў Паўла Красоўскага, лідэра маладафронтаўцаў Жодзіна. Яго абвінавачваюць паводле 369 арт. КК – “абраза службовых асобаў”. Як паведамляе сам Павал супрацоўнікі унутраных справаў Жодзіна зьбіраюць матэрыялы паводле гэтае справы.

Заснавальніка Маладога Фронту, Паўла Севярынца, каторы адбывае двухгадовае пакараньне на “хіміі”, на пачатку сакавіка спрабаваў наведаць прадстаўнік маскоўскай амбасады Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан. Але каля інтэрнату дзе пражывае Павал мышына швэдзкага прадстаўніка была спыненая і Стэфану Эрыксану забаранілі сустракацца з Паўлам. Пасьля гэтага Севярынца выклікалі ў спэцкамэндатуру й паведамілі, што журналістам й замежным грамадзянам, якія жадаюць наведаць Паўла, трэба атрымаць й дазвол Міністэрства ўнутраных справаў. Як заявіў сам Севярынец, дадзеныя дзеяньні, гэта спроба канчаткова ізаляваць яго ад грамадзтва.

Паводле лідэра Маладога Фронту Зьміцера Дашкевіча, крымінальныя справы супраць маладафронтаўцаў – праява дзяржаўнага тэрору ў дачыненьні да моладзі.

Зьміцер Дашкевіч: “Пасьля таго, як за надпіс на плоце – “Мы хочам новага!”на Артура Фінькевіча і Аляксея Янушэўскага пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу па ч.2 339 артыкулу (“злосная хуліганка” па папярэдняй дамове групаю асобаў), cтала зразумела, што ў Беларусі адбываецца дзяржаўны тэрор супраць модладзі; стала зразумела, што ўлада ня будзе разбірацца ў мэтадах і з дапамогаю любых рэпрэсыяў паспрабуе задушыць грамадзкі супраціў.

Але Малады Фронт заяўляе, што ніякія рэпрэсыі ня спыняць моладзь, каторая прагне пераменаў і зьдзейсьніць іх у 2006 годзе. На месца кожнага рэпрэсаванага актывіста моладзевага руху прыдуць іншыя, якія яшчэ больш гучна і рашуча заявяць- “МЫ ХОЧАМ НОВАГА!”.

Мы таксама заяўляем уладам, што ўсімі магчымымі сродкамі абаронім нашых сябраў і хай нас саджаюць туды, дзе Артур, Зьміцер і Павал, але мы засьведчым усяму цывілізаванаму сьвету, беларускаму грамадзтву і гісторыі, пра тэрарэстычны характар існай беларускай улады!”

[6 лютага 2006] Прэс-служба Маладога Фронту

Комментарии
  • автор a., дата 2006-02-07 15:10, ссылка

    Пожалуйста, обратите внимание на п.1.5 нашего общественного договора – “Белорусская Индимедия не может являться органом какой-либо политической партии”. В то время как в опубликованном вами материале есть и интересная информация, по форме он является пресс-релизом Молодого Фронта, мы же пресс-службой МФ не являемся, и более того, многие из нас не согласны с позициями белорусских оппозиционных партий (см. напр. обсуждение обращения Милинкевича).

    Чтобы разрешить этот очевидный конфликт интересов, предлагаю в последующих публикациях такого рода воздерживаться от пиара политических партий. Впредь такой пиар будет или удаляться или из сообщений, или вместе с ними, опять же см. общественный договор Белорусской Индимедии.

  • автор гость, дата 2006-02-08 17:44, ссылка

    Нормально! Значиться ЗУБРам можно а МФу нельзя. Классная INDYMEDIA! Просто супер!!! Так держать! Работайте дальше на КГБ-ФСБ суки!!!!!!!!!!!!!!!

  • автор Thistle, дата 2006-02-09 11:39, ссылка

    Гость, ещё раз, пожалуйста, обратите внимание на п.1.5 нашего общественного договора – "Белорусская Индимедия не может являться органом какой-либо политической партии".

  • автор a., дата 2006-02-09 11:15, ссылка

    На всякий случай скажу ещё раз, простыми словами (судя по лексике, умных слов вы не понимаете): Зубру, как и МФ, как и какой-либо другой партии или авторитарной организации, выкладывать здесь свои пресс-релизы нельзя. А вот писать сюда на общих основаниях -- сколько угодно. Что именно подразумевается под общими основаниями, мы подробно расписали в нашем общественном договоре. Читайте и вникайте, если хотите, чтобы модерация ваших сообщений не оказывалась для вас сюрпризом. Кстати, процесс обсуждения и принятия этого договора был открытым, никто не мешал поучаствовать.

    P.S. Писать по-белорусски на этом сайте уж точно не возбраняется :)

  • автор lumpen, дата 2006-02-10 20:19, ссылка

    (отряхивая с себя пену Гостя)

    весьма спорный пресс-релиз

    с одной стороны он содержит ценную информацию (факты конкретного произвола), с другой стороны - это просто агитка на костях своих же активистов.

    2 Гость: если у вас есть ценные добавления к общественному договору Индимедии - огласите их. Шизовые крики "агенты КГБ, кровавая гэбня - они везде!" оставьте весельчакам из ДемСоюза и КХП-БНФ. У вас что-то есть по существу?