Настроить, Войти
Асуджаны Алесь Бяляцкi

Суддзя суду Першамайскага раёна Менска Сяргей Бандарэнка абвесціць прысуд віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, старшыні праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму

11.00 Паседжаньне пачалося. Судзьдзя Сяргей Бандарэнка чытае прысуд. На просьбу Бяляцкага зачытваецца ўвесь прысуд. А выніковая частка будзе перакладацца на беларускую мову. Судзьдзя чытае: суд устанавіў ухіленьне Бяляцкага ад падаткаў, зачытвае тыя ж лічбы атрыманых ім прыбыткаў, што і называліся пракурорам. Судзьдзя чытае скарагаворкай. Ён запавольвае чытаньне толькі на лічбах (Радыё Свабода).

11-20. Суд прызнаў віну даказанай.
Тацяна Равяка дастала вялікі плакат “Свабоду Бяляцкаму” з партрэтам правабаронцы за кратамі. Ахова і судзьдзя ніяк не рэагуюць.Равяка павярнула плякат, каб бачылі ва ўсіх кутках залі. На плакаце напісана: «Свабоду Алесю Бяляцкаму, віцэ-прэзыдэнту міжнароднай федэрацыі правоў чалавека». (Радыё Свабода).

11-30. Суддзя суду Першамайскага раёна Менска Сяргей Бандарэнка абвясціў прысуд віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, старшыні праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму: 4,5 гады ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Маёмасьць абвінавачанага, у тым ліку і зарэгістраваную на іншых асобаў, адабраць дзеля выкананньня прысуду.
Паводле рашэньне суду, Бяляцкі мусіць сплаціць 721 мільёнаў стратаў і 36 мільёнаў дзяржаўнай пошліны.

11-50. Людзі не разыходзяцца. Амбасадар Літвы выказаў падтрымку жонцы Бяляцкага.
Злучаныя Штаты Амерыкі заклікаюць беларускі ўрад вызваліць праваабаронцу Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязьняў “неадкладна і безумоўна”. Пра гэта заявіў журналістам 24 лістапада часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан адразу пасля вынясеньня прысуду Бяляцкаму, паведамляе БелаПАН.

Паводле spring96.org