Мы, Група актыўных грамадзянaк і грамадзян, заяўляем аб сваім праве ездзіць бяспечна па аўтадарогах сталіцы на веласіпедзе.
На вуліцы Мяснікова, у цэнтры Мінска, веласіпедыстам і веласіпедысткам на скрыжаванні патрэбна пераўладкавацца с першай на трэцюю паласу для працягу руху наперад. Пры гэтым яны рызыкуюць патрапіць пад колы машыны. На гэтым небяспечным кавалку дарогі мы правялі маланкавую акцыю, намаляваўшы веласіпедную сцежку з мэтай прыцягнення ўвагі да праблемаў веласіпедыстаў. Мы хочам, каб горад быў зручным для перасоўвання на веласіпедзе і гатовы мяняць падобныя месцы ў нашым горадзе. Прасцей пачаць самім, таму мы вырашылі не сядзець склаўшы рукі, а ўзяліся непасрэдна за працу.
У горадзе Мінску створаны неспрыяльныя ўмовы для развіцця веласіпеднага руху: засілле машынаў, якія запаланілі ўвесь горад, і адміністратыўнае закабаленне веласіпедыстаў і веласіпедыстак, якое ставіць машынныя сродкі руху ў прывілігіраванае становішча ў параўнанні з веласіпедамі. Новая рэдакцыя дарожных правілаў спрабуе выціснуць веласіпедны рух на маргінэс грамадскага жыцця, забараняючы веласіпедыстам і веласіпедысткам рухацца па ўскрайку праезнай часткі дарогі.
Дадзенае правіла прадугледжвае, што веласіпед можа ехаць па дарозе толькі ў тым выпадку, калі побач няма пешаходнай ці веласіпеднай сцежкі. Дадзенае пастанаўленне не прадугледжвае, што пешаходная сцежка можа быць занятая прахадзімцамі, частка з якіх зусім не кантралюе сваю траекторыю «палёта» і можа спікіраваць пад колы веласіпеду, пагражаючы бяспецы, як прахадзімца, так і веласіпедыста/ткі. Апошнія падзеі паказалі небяспечнасць і траўмаванасць у сувязі з выкананнем дадзеных пастанаўленняў дарожных правілаў.
Другая вялікая небяспека – высокія бардзюры, якія ўносяць мноства «жыццяў» звычайных веласіпедных колаў. Мы цвёрда выступаем за абніжэнне гэтых «трамплінаў смерці», якія перашкаджаюць жыць усім грамадзянам.
Але дзяржаўным слугам усе гэныя довады не чуваць, бо пастанаўленне аб кансультацыі з мэтавымі групамі існуе для іх толькі на паперы, і робіцца для галачкі.
Улады ўжо даўно кормяць электарат абяцаннямі, апошнія праўда былі скормлены публіцы 2 гады таму, калі зацверджаны план развіцця Мінска прадугледжваў пабудову 500 км веласіпедных сцежак. Прасоўвання ж апошніх ніяк не пайшло – мы бачым толькі вырастанне, як пасля дажджу, новых ледовых палацаў і гасцініц – падрыхтоўкі да чымпіянату свету па хакеі, куды ўкладаюцца велізарныя грошы. Усе гэныя пабудовы ажыццяўляюцца без згоды мэтавай групы – беларускіх грамадзянаў.Вось аб патрэбах веласіпеднага руху, які набірае з кожным днём свае абароты і які ўжо не спыніш, бо гэта частка духоўнай існасці народа, улады не спяшаюцца думаць. Усе наспех намаляваныя «веласіпедныя» сцежкі з высокімі бардзюрамі праз кожныя 200 метраў і велізарнымі дзіркамі ў асфальце ў дадатку з абрывамі гэтых «сцежак» унікуды і раптоўнае іх з'яўленне пасля наступнага скрыжавання – сведчанне абыякавасці дзяржавы да сапраўдных патрэбаў грамадзян і грамадзянак!
Не трэба забывацца на карысныя бакі веласіпеда – гэта экалагічны транспарт, што зараз вельмі патрэбна вялікім гарадам, захламленым фабрыкамі і заводамі, атручаным выхлапнымі газамі. У дадатку веласіпед не патрабуе паліва і вялікіх грашовых накладаў для эксплуатацыі. Ездзячы на веласіпедзе, мы забіваем адразу тры цвікі адным ударам: клапацімся аб сваім здароўі, паляпшаем свой фізічны стан; клапацімся аб чысціні прыроды і паветра, дбаем аб навакольным асяроддзі; ашчаджаем уласныя грашовыя сродкі і не даем марнавацца грамадзкім.
Што Вы можаце зрабіць:
- самае простае – распавесці аб нашай акцыі сваім сябрам і распаўсюдзіць дадзены заклік далей(калі зробіце 13 копій гэтага артыкула і разашлеце сябрам – Вас чакае шчасце і душэўны супакой – і гэта без жартаў);
- знайшоўшы небяспечнае месца для веласіпедыста ці маючы прапанову па ўдасканаленні веласіпеднага руху, напісаць заяву ў мясцовую адміністрацыю, сабраўшы пад ёй подпісы мінімум 30 чалавек(заканадаўчы абавязак) і даслаць яе лістом ці аднесці ўласнай персонай і чакаць выезду гарадской камісіі, якая хутчэй за ўсё не прыедзе, бо раённым уладам лягчэй залатаць адну дзірку ці апусціць некалькі бардзюраў, чым папраўляць усё да прыезду камісіі;
- самому ўзяцца за добраўпарадкаванне гарадской прасторы;
- звяртайцца ўва ўсе дзяржорганы па пытаннях веласіпеднага руху і падымайць гэтае пытанне паўсюль, дзе даходзіць Ваша нага, рукі ці даязджае кола Вашага веласіпеда.
За роўнасць для веласіпедаў – за свет без дыскрымінацыі! Веласіпедысты/ткі ўсіх краін, яднаемся!
Мы заклікаем усіх неабыякавых людзей і актыўных раварыстаў далучацца да дабраўпарадкавання горада на патрэбы веласіпеднага руху: Рабіце з намі, Рабіце, як мы, Рабіце лепш за нас!