Мы, Група актыўных грамадзянaк і грамадзян, заяўляем аб сваім праве ездзіць бяспечна па аўтадарогах сталіцы на веласіпедзе.
На вуліцы Мяснікова, у цэнтры Мінска, веласіпедыстам і веласіпедысткам на скрыжаванні патрэбна пераўладкавацца с першай на трэцюю паласу для працягу руху наперад. Пры гэтым яны рызыкуюць патрапіць пад колы машыны. На гэтым небяспечным кавалку дарогі мы правялі маланкавую акцыю, намаляваўшы веласіпедную сцежку з мэтай прыцягнення ўвагі да праблемаў веласіпедыстаў. Мы хочам, каб горад быў зручным для перасоўвання на веласіпедзе і гатовы мяняць падобныя месцы ў нашым горадзе. Прасцей пачаць самім, таму мы вырашылі не сядзець склаўшы рукі, а ўзяліся непасрэдна за працу.
У горадзе Мінску створаны неспрыяльныя ўмовы для развіцця веласіпеднага руху: засілле машынаў, якія запаланілі ўвесь горад, і адміністратыўнае закабаленне веласіпедыстаў і веласіпедыстак, якое ставіць машынныя сродкі руху ў прывілігіраванае становішча ў параўнанні з веласіпедамі.…