Настроить, Войти
Апытаньне студэнтаў у МДВРК
автор j, дата 2006-04-25 11:45, история, textile, связано с: Образование

12 красавіка на старонцы http://studenty.by/news901.html з’явілася паведамленьне аб апытанні, якое ладзілася ў МДВРК (Менскі вышэйшы радыётэхнічны каледж) сярод студэнтаў. Вось тэкст гэтага паведамленьня:


У Менскім дзяржаўным вышэйшым радыётэхнічным каледжы навучэнцы ўдзельнічаюць у апытаньні. Каля траціны пытаньняў носяць грамадзка-палітычны характар – аб стаўленьні студэнтаў да акцыяў, палітычных падзеяў. Адметна, што апытаньне абавязковае і неананімнае. Навучэнцаў сёньня здымалі з параў і адводзілі ў кампутаровую залю, дзе кожны адказваў на шэраг пытаньняў. Анкета вельмі падрабязная і шырокая, таму запаўненьне займала амаль ўсю навучальную гадзіну. Кожны пазначаў сваё імя, прозьвішча, групу, аддзяленьне.

Сярод пытаньняў былі наступныя:

“Ці дапускаеце вы ўдзел у несанкцыянаваных сходах/мітынгах/шэсьцях/дэманстрацыях?”

“Як члены БРСМ вашай групы ўплываюць на фармаваньне вашай асобы?”

“Якія формы грамадзкай дзейнасьці вас цікавяць?”

“Па якіх крыніцах вы атрымліваеце інфармацыю/фармуеце сваю пазыцыю?”

“Як вы ставіцеся да нацыяналістычных (нецярпімасьць да іншых нацыянальнасьцяў) ідэяў сярод моладзі?”

“Якія рэчы ў палітыцы вас цікавяць?”

Відавочна, што на многія пытаньні студэнты адказвалі “цяжка адказаць”, паколькі пры ўмове публічнасьці апытаньня і з улікам ціску, які зараз вядзецца на студэнтаў з-за грамадзкай актыўнасьці, адкрыта выказваць сваю пазыцыю перад адміністрацыяй навучальнай установы можа ня кожны.

Правядзеньне анкетаваньняў, са словаў навучэнцаў, нярэдкая справа ў каледжы – раз у 1-2 месяцы яны адказваюць на розныя псыхалягічныя тэсты. Але ўпершыню ў анкету ўлучаныя палітычныя пытаньні. Актыўныя студэнты лічаць, што на такі крок адміністрацыя навучальнай установы пайшла, каб адсачыць настроі навучэнцаў у зьвязку з палітычнымі падзеямі.


Далей ідзе тэкст апытаньня (арыгінальны .xls, экспартаваны ў .pdf)

Тэги