Настроить, Войти
Cустрэча менскіх актывістаў крытычнай масы

29 красавіка адбыўся сход актывістаў КМ-Менск. На сходзе прысутнічалі толькі тры чалавекі, але ў прыватных размовах яшчэ некалькі чалавек выказалі жаданьне стаць удзельнікамі КМ.

Кажуць, што на форуме 375crew.org 10-15 чалавек заяўлялі аб сваім гіпатэтычным удзеле ў КМ. Ня ведаю, на сустрэчу яны не зьявіліся (за выняткам аднаго), а форум у мяне не адкрываецца (магчыма, часова не працуе?).

Прапаноўваю першыя некалькі месяцаў не заяўляць мерапрыемства як паўнавартасную крытычную масу, але проста "прыкатвацца". Папярэдні час першай менскай перад-КМнай пакатушкі - вечар (каля 18 гадзін) 27 траўня (пятніца) альбо дзень (каля 11 гадзін) 28 траўня (субота).

За тыдзень да таго варта сабраць сход актывістаў, "утрэсьці" арганізацыйныя пытаньні.

Усе прапановы наконт часу, фармату мерапрыемства, і наагул вакол КМ пакідайце тут:

http://www.tr.ru/forum/read.php?f=11&i=238425&t=238425

(примечание модератора: подправил ссылку и разбиение на абзацы)

Комментарии