25 жніўня, а 18-й гадзіне, прыходзьце на пл.Бангалор, на канцэрт у якім возьмуць удзел N.R.M., Крама, Tav.Mauzer, Памідор/OFF, PLAN, Band A ды іншыя гурты. Мерапрыемства адкрытае і легальнае.
Пасьля незаконнай адмовы ў адказ на папярэднюю заяўку, гарвыканкам быў вымушаны даць санкцыю на гэтае мерапрыемства. Зрэшты, чыноўнікі пастараліся зацягнуць працэс, наўмысна адмовіўшыся аддаць рашэньне на рукі заяўнікам у пятніцу, калі яно было прынятае. Замест гэтага яны яго "даслалі поштай", каб спаслаўшыся на выходныя (пошта ж адпачывае) пазбавіць арганізатараў пэўнага адказу яшчэ на два дні ды скараціць такім чынам час на падрыхтоўку.
Калі вы хочаце сабрацца ў грамадзе аднадумцаў, каб адпачыць перад заканчэньнем вакацыяў, пачуць і падтрымаць нашых свабодных музыкаў - прыходзьце самі, а таксама абтэлефануйце і прыводзьце з сабой сяброў. Часу няшмат і таму любая дапамога ў распаўсюдзе інфармацыі - неацэнная.
Даведка: 25 жніўня - угодкі наданьня Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі моцы канстытуцыйнага закону.