28 кастрычніка, субота, 14:00 – закрыцьцё сэзону менскай КМ.
У гэты дзень удзельнікі масы зьвяртаюць увагу на глябальнае пацяпленьне клімата. Глябальнае пацяпленьне - гэта ня проста "аб'ектыўны працэс". Відавочна, што чалавечая дзейнасьць ужо прывяла да значных зьменаў клімата. Сусьветная тэмпэратура ўзьнялася ў ХХ ст. на 0,6ºC. А гэта азначае зусім ня тое, што ў Беларусі хутка будзе міжземнаморскі клімат. Падвышэньне тэмпэратуры насамрэч вядзе да кліматычнага хаосу: Зямлю чакае больш стыхійных бедстваў (засух, паводак, лютых маразоў, ураганаў ды інш.). Сотням мільёнаў людзей давядзецца перасяляцца з-за падвышэньня ўзроўню мора і апустыньваньня. Найбольш складана будзе бедным людзям і краінам.
Неабходна зьніжаць выкіды парніковых газаў. Першыя крокі былі зробленыя Кіёцкай дамовай. Але яна зусім недастатковая, каб чалавецтву адчуваць сябе ў бяспецы. Прыняцьцю больш прагрэсыўных і пасьлядоўных дакумэнтаў перашкаджаюць транснацыянальныя карпарацыі, перадусім нафтаздабыўшчыкі і нафтаперапрацоўшчыкі, вытворцы аўтамабіляў.
Трэба паказаць як палітыкам, адказным за прыняцьце рашэньняў, так і босам карпарацый, што ёсьць сілы, зацікаўленыя ў барацьбе з кліматычным хаосам. І вельмі дарэчы зрабіць гэта перад чарговым раўндам кліматычных перамоваў пад эгідай ААН (Найробі, 6-17 лістапада). 4 лістапада па ўсім сьвеце пройдуць кліматычныя пратэсты. Менская КМ далучыцца да іх 28 кастрычніка ў 14:00 на плошчы Парыскай камуны (перад опэрным тэатрам).
http://cm.active.by/ менская КМ
http://www.globalclimatecampaign.org/ міжнародная кампанія супраць зьменаў клімата
Больш аб праблемах, якія выклікае глябальнае пацяпленьне, можна даведацца тут:
http://www.climateark.org/ партал пра зьмены клімату і глябальнае пацяпленьне; мае інтэрнэт-пашукавік па тэмах зьменаў клімату
http://www.ipcc.ch/ Міжурадавая група экспертаў па зьменах клімата / Intergovernmental Panel on Climate Change