Настроить, Войти
Кіно: 89 мілімэтраў
автор Abibok, дата 2006-11-14 12:49, комментариев: 3, связано с: Культура

Заўжды цікава, як на нас, тутэйшых, глядзяць нашыя заходнія суседзі. Аказалася ўсё гэтак жа сама: праз прызму заскарузлых постсавецкіх стэрэатыпаў. Менавіта да такой высновы можна прыйсьці пасьля прагляду нямецкага дакумэнтальнага фільму пра беларускую моладзь "89 мілімэтраў: свабода ў апошняй дыктатуры Эўропы", які зьяўвіўся нарэшце і на Менскіх ДВД-развалах.

Спадабалася ў фільме, што самымі "ўмяняемымі" людзьмі аказаліся звычайныя беларускія пацаны, а ўсякія апазыцыянэры ды журналісты - проста комік-трупа.

Фільм, які штурхае да наступнай думкі: на будучыню трэба рабіць высновы, як сябе паводзіць перад заходнімі камэрамі, каб пасьля не было "мучыцельна больна"...

П.С. Па-мойму, ідэя Індывідэа як ніколі актуальная!

Тэги
Комментарии
  • автор гость, дата 2006-11-14 13:52, ссылка

    Дарэчы бачыў сёньня на Ўправе на выставе дыскаў і фільмаў. Трэ паглядзець.

  • автор euph0ria, дата 2006-11-14 17:10, ссылка

    Людзі, якія _так_ будуць паводзіць сябе перад камэрамі, заўседы будуць. Й менавіта такіх й адбіраў рэжысер, каб у стужцы было на што глядзець. Хадзілі паўтары гады таму на прэм'ерны кінапаказ, калі прыязджаў сам Хайнцэль.. Як ен сам паведаміў, для фільму былі адзніманыя 200 (дзьвесьці!) відэакасэт. Ня ведаю, колькі людзей запрашалі да ўдзелу, але гледачы бачаць самых выбітных, бязумоўна.

    А уражаньне ад фільму вельмі непрыемнае.