Международны Тэатральны праект “Крык Чарнобыля” Спектакль „Чарнобыль ™”
Календар выступаў: 4 снежня – цэнтар культуры Мазавецкі (Варшава) – 20:00 6 – снежня Дом культуры (Ветка,Беларусь) – 19:00 7- снежня Дом культуры Фестывальны (Гомель, Беларусь) – 19:00 9 –снежня Палац культуры МТЗ (Мінск, Беларусь) – 19:00 15 – снежня Кіеў Ўкраіна Сардэчна запрашаем!!! Уваход на ўсе спектаклі вольны.
Тэатр Арабескы\Украіна
Тэатр Biuro Podróży\Польшча
Экодом-Арт\Беларусь
Мыхайло Барбара
Валэрія Полянскова
Наталя Цымбал
Юрый Чэботароў
Аляксандр Дешчыц
Томаш Вжалік
Барташ Бароўскі
Лукаш Кавальскі
Рэжысёр Світлана Олэшко
Сцэнаграфія: група,што працуе над праектам, і Іза Колка
Музыка: Томаш Сікора і Марэк Отвіновскі HermetycznyGaraż/Karbido Выкарыстаны рэміксы песень гурта Ойра на тэкст Сэргія Жадана, фрагмент верша Юрія Андруховыча, а таксама беларускія і украінскія народныя песні. У спектаклі выкарыстаны фрагменты кніжак Сяргія Мірнего “ “Жывая сіла” - апавяданне дакументальна-камічнае”, Марійі Мыцьо “Палынны лес”, матэр’ялы веб-сайту pripyat.com, матэр’ялы дакладу “ Спадчына Чарнобыля – медычны., екалагічны і сацыяльна-эканамічны аспекты” (Chernobyl Forum), а таксама вусная народная творчасць. Дадаткова выкарыстаны фрагменты фільмаў кінастудыі ім. О.Довженка: “Зямля” (рэж. О.Довженко), „В бой идут одни старики” (рэж. Л. Быкаў).
Інтэрмедыя: Томаш Плансковскій
Відэо: Олексій Радынскій
Фота: Олэг Вэклэнко і Юрій Ворошылоў
Кансультант праекта: Сэргій Мірный
Каардынатары: Яраслаў Сіекоўскі, Марта Стжалко (Польша), Зміцер Чарткоў, Тэтццяна Кавалёва(Беларусь), Марія Заічэнко, Тэтяна Олійнык(Украіна)
Ці можам мы адказаць, што такое забружданая чарнобыльская зона? Не. Можам толькі ўбачыць ўсю складанасць сытуацыі. Паспрабаваць паказаць уласныя дасвядчэння; страхі і ўражанні. Экзэстэнцыяльныя дзеянні адбыўшыяся праз праменяванне – небачнага тэрарыста. Людзей, якія знайшлі сэнс жыцця у гэтым і сваю годнасць, пад дваццацігадовым ўплывам катастрофы. Сіла прыроды і бязсілле чалавека. Запаведнасць, спакой і таямніцу таго месца. Смярцельнасць яго прыгажосці. За апошнія дваццаць год з’явілася вялікая колькасць людзей, якія прэтэндуюць на права да ўсяго, што звязана з Чарнобылем – кожны хоча мець свай “копірайт на боль”. Кожны палітык, чыноўнік, грамадскі дзеяч ведае, як казаць пра Чарнобыль: які пры гэтым прыняць выгляд твару, як правільна выразіць смуту, дзе павысіць голас. Але як пра гэта сказаць праўду ніхто не ведае. Не хапае ведаў, каб зразумець складанасці прычын, працэсаў і вынікаў аварыі атамнага рэактара. Аднак ўсе добра ведаюць хто, як і якім чынам можа выкарыстаць той палітычны і эканамічны капітал, якім з’яўляецца Чарнобыль.
Сяргей Мірны – “Жывая сіла” аповесць дакументальна-камічная.
Чарнобыль – гэта вялікі радыяцыйны сэлекцыянер, апраменеваўшы мільёны людзей – і чамусь-такі навучыўшы іх – вывеў новы гатунак людзей. Людзі, якія, пачуўшы – “РАДЫЯЦЫЯ!” не бягуць зламя галавы, не заміраюць у паралізуючым ступары жаха, не... і не... карацей, не робяць кіпу глупстваў мыслімых і нямыслімых... але і не будуць гуляць далей з блажэнна-ідыёцкімі ўхмылкамі, быццам бы нічога не адбылося – а сціпла па-дзелавому запытаюць: – Колькі? Рэнтген на гадзіну? Мілірэнтген на гадзіну? – КОЛЬКІ? і ЧАГО? –А атрымаўшы адказ, пачнуць дзейнічаць згодна з абставінамі. Захаваць бы гэтую “новую карысную якасць”, якой у нашых бацькоў – дакладна не было. І перадаць нашчадкам. На ўсялякій выпадак.
Наша падарожжа па беларускай і украінскай частках забруджаных радыяцыяй тэрыторыі, сустрэчы з ліквідатарамі катастрофы, уладамі, экалагічнымі дзеячамі, аналіз дакументаў, фатаграфій і фільмаў пабудзілі нас стварэнне гэтага тэатральнага эксперыменту. Гэта ёсць эфект сумеснай працы тэатру Арaбескы з Харкова, групы Экодом-Арт з Мінску і тэатру Biuro Podróży з Познаню.
Прадзюсэраванне: Stowarzyszenie Teatralne Teatr Biuro Podróży.
Праект фінансуецца праз Еўрапейскі культурны фонд, Міністэрства Культуры Польшы і Інстытут Польскі ў Менску.
Выказываем падзяку кансультантам – людзям, яікія перамаглі Чарнобыль Володымыр Усатенко Юрій Ворошылоў Олэг Векленко Сергій Мірный Дзякуем Марійі Мыцьо за глыбокую і праўдзівую кнігу “Палынны лес”,без якой наш спектакль, выглядаў бы іначай. Шчыра дзякуем за дапамогу ў рэалізацыі праекта: Ірыну Сухій, Ірыну Кабанаву, Марія Клымова, Юлія Бойко, Марына Конева, Ганна Зэліньска Чарнобыльінтэрінформ, Студыю плакату 4 Блок, Фундацыю Дзецям Чарнобыля, КомЧарнобыль Дзякуем усім, хто памагаў нам у стварэнні праекту.
Спектакль частка праекта “Крык Чарнобыля”