24 снежня ў музеі “Дом Ваньковічаў” адбылася незвычайная калядная імпрэза. Упершыню на публіку прадстаўлялі сваю творчасць удзельнікі тэатральнай студыі "Alter Ego", што цягам 6 месяцаў працуе ў псіханеўралагічным інтэрнаце №3 горада Мінска.
Акторы відавочна хваляваліся перад выступам: як ўсё пройдзе, ці прымуць, ці зразумеюць іх мастацтва гэтыя незнаёмыя людзі, якія сабраліся ў невялікай залі музея. Ды і сама абстаноўка прымушала хвалявацца. Уявіце сабе, што гэта значыць, упершыню пабываць у маёнтку XIX стагоддзя, з незвычайнай мэбляй, карцінамі, аздабленнем. А тут – такое адказнае мерапрыемства. Да таго ж, людзі з тэлебачання здымаюць на камеру.
Аднак усе хваляванні і трывожная напруга зніклі, як толькі распачалася імпрэза. Шчырасць і радасць ігры актораў перадалася гледачам. Выступоўцы знайшлі своеасаблівыя шляхі перадачы эмоцыяў і перажыванняў сваіх персанажаў, і стварылі непаўторныя вобразы Пігмаліёна і Бабніка, ці то Мураша, Вароны, Лісы з баек Крылова. Найбольш экспрэсіўнай б…
Просмотреть сообщение целиком