Настроить, Войти
belarus-kunst-sweden
автор гость, дата 2007-01-17 10:53, комментариев: 2, связано с: Культура

адзьдзяленьне пасольства швэцыі ў мінску пры падтрымцы швэцкага інстытуту, прапануюць беларускай аўдыторыі видэа-инсталяцыі ШАХМАТЫ (магнус бэртас, дзьмітры плакс - швэцыя) і ГРОШЫ ЗА ТВАЕ ДУМКІ (дрор файлер, гуніла шольд файлер - швэцыя). вэрнісаж і пэрформанс адбудуцца:

18 студзеня-07 а 16.00 у мастацкай галерэі нацыянальнага полацкага гісторыка-культурнага музэя-запаведніка (полацк, вул к маркса, 2а)

19 студзеня-07 а 17.00 ў музэі сучаснага выяўленчага мастацтва (мінск, пр. незалежнасьці, 47). Відэа-інсталяцыі можна будзе пабачыць у Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва ў мінску да 27 студзеня-07. у прэзэнтацыі інсталяцый будуць удзельнічаць аўтары

20 студзеня а 14.00 у памяшканні музэя сучаснага выяўленчага мастацтва ў мінску адбудзецца сэмінар дзьмітрыя плакса ПРЫНЦЫП НЯПЭЎНАСЬЦІ І МАСТАЦТВА ІНСТАЛЯЦЫІ. сэмінар разлічаны на ўсіх каму цікавыя “прыгоды аб’екта ў віртуальнай і фізічнай прасторы” і шырэй – грунтоўныя пытанні існавання мастацтва, як “аб’екта ў полі зроку назіральніка”. што меў на ўвазе вітгенштайн, калі гаварыў што дзверы паварочваюцца нерухомых завесах? Што здараецца з аб’ектамі, калі мы паварочваемся да іх спіной, або што адбываецца ў кампутарнай гульне, пасля таго, як мы адыходзім ад кампутара, прачытаўшы надпіс: “game over”? магчымыя адказы на гэтыя і іншыя падобнага кшталту пытанні будуць абмяркоўцца ў часе семінара.

20 студзеня ў 18.00 у клюбе СТЭП (мінск, вул прытыцкага, 62) пройдзе сумесны музычна-тэкставы пэрформанс СЬПЁКА з удзелам дзьмітрыя плакса, вядомага беларускага гурта Drum Ecstasy і шведскага кампазітара сучаснай мастацкай музыкі і выканальніка фры-джаза дрора файлера, а таксама канцэрт дрора файлера і гурта Drum Ecstasy.

з пытаньнямі зьвязанымі з імпрэзай просьба зьвяртацца да каардынатара праграмы адзьдзяленьня пасольства алены касько: Elena.kasko@sweden.by; тел. 2265948, або ў музэй сучаснага выяўленчага мастацтва – 2882468.

Інфармацыя пра мастакоў:

дрор файлер (dror feiler) – адзін з самых вядомых у свеце швэцкіх кампазітараў сучаснай мастацкай музыкі і выканальнікаў фры-джаза. працуе як мастак у пары з жонкай гунілай шольд файлер.

гуніла шольд файлер (Gunilla Sköld Feiler) - швэцкая мастачка. працуе ў асноўным у галіне мастацтва інсталяцыі. саўладальніца (разам з дрорам файлерам) галерэі сучаснага мастацтва Tegen 2 у стакгольме.

магнус бэртас (Magnus Bärtås) – адзін з найбольш паспяховых сучасных мастакоў Швэцыі. выкладчык вышэйшай мастацкай школы Konstfack у стакгольме. акрамя мастацтва займаецца літаратурай і навуковымі даследваньнямі ў галіне сучаснага мастацтва.

дзьмітры плакс (Dmitri Plax) – мастак і пісьменьнік.

Drum Ecstasy - адзін з найбольш вядомых беларускіх музычных гуртоў шумавой сцэны.

Тэги
Комментарии