Настроить, Войти
Крытычная маса 11 чэрвеня у Менску.
автор гость, дата 2005-06-08 23:27, комментариев: 2, связано с: Крытычная маса

11 чэрвеня, у суботу, у Менску адбудзецца чарговая Крытычная маса. Гэтым разам заезд прысьвечаны Дню незалежнасьці ад аўтамабіляў. Старт у 12:00 з пляцоўкі каля Палацу дзяцей і моладзі на Камсамольскім возеры. Маршрут: Старавіленскі тракт - Кахоўская вуліца - бульвар Тараса Шаўчэнкі - вул. Веры Харужай - плошча Якуба Коласа - Чырвоная вул. - вул. Варвашэні - вул. Казлова - вул. Зьмітрака Бядулі - Першамайская вул. - вул. Янкі Купалы. Фініш на пл. Парыскай камуны.

Калі табе нешта не падабаецца ў маршруце, выкажы сваё меркаваньне на форуме massa.tr.ru у тэме, прысьвечанай менскай КМ. Час і месца старта, на жаль, ужо зьмяніць немагчыма.

************************************************************************

ШТО ТАКОЕ "КРЫТЫЧНАЯ МАСА"?

"Крытычная маса" (далей - КМ) - гэта арганізаванае скопішча раварыстаў, якія разам едуць па горадзе. Адзінокія раварысты вельмі ўразьлівыя і безабаронныя ў вялікай плыні мэталічных каробак, якія рухаюцца на вялікай хуткасьці й вывяргаюць зь сябе выхлапныя газы. Ім складана адстаяць свае правы перад націскам аўтамабілістаў, нават калі яны рухаюцца па галоўнай дорозе. Едучы ж у групе, раварысты атрымліваюць значна большую асалоду, бо адчуваюць, што яны знаходзяцца ў атачэньні сяброў і ў большай бясьпецы. Гэта вельмі пазытыўны вопыт. Адначасова колектыўныя катаньні па горадзе дапамагаюць зьмяніць стаўленьне кіроўцаў да раварыстаў. Калектыўная паездка робіць наяўнасьць раварыстаў у гарадзкім асяродзьдзі больш заўважнай.

Удзельнікі КМ звычайна шануюць ксэракратыю. Ксэракратыя пашырае свабоду ды зьнішчае герархію, бо мэта вызначаецца ня купкай "галоўных", але даволі шырока абмяркоўваецца ўдзельнікамі КМ. Выезд бачыцца ня плоска як спроба пралабіраваць больш роварных дарожак ці пратэставаць супраць таго ці іншага аспэкту сацыяльнага парадку (хаця гэткія сантымэнты часта выказваюцца). Хутчэй, кожная асоба мае свабоду вынаходзіць ягоныя/ейныя ўласныя нагоды дзеля ўдзелу і таксама мае свабоду абменьвацца сваімі ідэямі зь іншымі. Адны людзі знаходзяцца тут, каб прапагандаваць від транспарту, які прыводзіцца ў рух сілай чалавека, як сур'ёзную альтэрнатыву, іншыя патрабуюць павагі аўтамабілістаў і пляніроўшчыкаў гораду, а некаторыя бяруць удзел проста таму, што любяць езьдзіць роварам і адчуваць дух грамады з астатнімі раварыстамі Крытычнай масы.

Комментарии
  • автор гость, дата 2005-06-12 00:55, ссылка
    Крытычная маса 11 чэрвеня у Менску.
  • автор гость, дата 2005-06-17 07:26, ссылка

    Ну як, спадарства, калі наступную зьбярэм Крытычную Массу?

    Як наконт наступнай пятніцы, у 19 гадзін?

    Алекс.