Настроить, Войти
Гістарычны цэнтр Віцебска пад пагрозай!
автор shisperado, дата 2007-03-07 19:26, комментариев: 12, связано с: Культура

Вітем, шаноўныя сябры.

Магчыма вы ведаеце, што ў раёне плошчы Свабоды ( Парк Фрунзе, на месцы круглага фантана) плануецца пабудаваць забаўляльны цэнтр. Ён будзе ўключаць у сабе рэстарацыі, кавярні, бары.

Але не ўсё так проста, як бы хацелася гэта прадставіць нашым горадабудаўнікам і прадпрамальніку, які і сабраўся ажыцьцявіць гэты праэкт.

Справа ў тым, што дадзеная тэрыторыя з'яўляецца гістарычна-каштоўнай для нас. Для ўсіх тых, каму не абыякавая наша гістарычная спадчына.

Чаму нас цікавіць гэта тэрыторыя:

- у парку Фрунзе выяўленыя рэшткі падмурка сабора св. Мікалая

- старажытнай забудовы

- рэшткі могільніка, магчыма сярэдневечнага

- рэшткі замкавай сьцяны ( вядома, што дадзеная тэрыторыя ўваходзіла ў склад Ніжняга замка)

- зьнічтажэньне зялёнай часткі горада ў выглядзе парка ім.Фрунзе пагоршыць і без таго цяжкую экалагічную сітуацыю.

Плануемая забудова поўнасьцю перакрыжоўвае ўсе шляхі аднаўленьня помнікаў, якія знаходзіліся раней на гэтай тэрыторыі. Мы зацікаўлены ў захаваньні гістарычнай планіроўкі горада і культурнага слою, які вар'іруе тут ад 6 да 10 метраў.

Такім чынам нашыя мэты на дадзены момант:

- Прыпыніць на нейкі тэрмін будоўлю, якая можа вось-вось распачацца (ТДА ДАН сканчвае падрыхтоўку дакументацыі да першай чаргі будоўлі) На дадзены момант намі складзены зварот, пад якім падпсалася болей за 50 віцебчукоў, у якім мы просім галоўнага архітэктара патлумачыць дадзеную сітуацыю: бодоўля ў ахоўнай зоне, ў гістарычным месцы.

- Калі ў нас не атрымаецца прыпыніць хоць на нейкі тэрмін ажыцьцяўленьне гэтага праэкта, то дамагчыся паўнавартасных археалагічных раскопак і даследваньня гэтай тэрыторыі прафесіянальнымі і аб'ектыўнымі спецыялістамі.

- Таксама для нас вельмі важныя меркаваньні гісторыкаў, краяведаў віцебшчыны і меркаваньні простых віцебчукоў. Таму, будзем удзячныя, калі вы раскажыце пра дадзеную сітуацыю сваім родным і сябрам, магчыма, сярод вас ёсьць журналісты, якія могуць асвяціць дадзеную сітуацыю ў прэсе.

Будзем радыя любому супрацоўніцтву і дапамоге. Калі вас гэта зацікавіла, то больш падрабязную інфармацыю пра дадзеную сітуацыю можна знайсьці ў мяне.

Дзякуй.

З павагай і найлепшымі пажаданьнямі,

Таська

<jyve@mail.ru>

Тэги
Комментарии
  • автор гость, дата 2007-03-07 21:37, ссылка

    Вельми складана будзе супынiць застройку, вельмi мала людзей, якiм не похуй на горад. Лiчу, што большасць будуць радавацца з таго, што бузде новая пляцоука для штодзеннага дня алкаголю. Усё для славянскага рынку... Усё для народу.

  • автор гость, дата 2007-03-07 22:24, ссылка

    Ня трэба сеяць пэсімізм.

    Скажэце, а электронная старонка са зваротам ёсьць? Калі няма, можна на радзіме-орг зрабіць. Вэбмайстар таго сайту чалавек адкрыты і неабыякавы.

  • автор гость, дата 2007-03-08 11:54, ссылка

    >Вельми складана будзе супынiць застройку

    Так. Я разумею, што будзе вельмі цяжка, але ў любым выпадку паспрабаваць варта.

    Тася.

  • автор гость, дата 2007-03-08 12:00, ссылка

    >Ня трэба сеяць пэсімізм.

    Мы не маем права на песімізм :))

    >Скажэце, а электронная старонка са зваротам ёсьць?

    Электроннай старонкі няма.

    >Калі няма, можна на радзіме-орг зрабіць. Вэбмайстар таго сайту чалавек адкрыты і неабыякавы.

    Гэта добрая ідэя. А можа у вас ёсьць яго email? Буду удзячная,калі вы мне яго скінеце. Дзякуй.

    Тася

  • автор гость, дата 2007-03-13 02:21, ссылка

    Где рэштки замкавай сцяны???Где фрагменты фундамета собора? Два час лазил по этому парку, специально из Минска приехал. Ничего ненашёл. Местные в непонятках кивают гривами, никаких мол ценностей у нас здесь нету (опросли 7 человек). Нашёл только два столбика из полубитого керпича в кроме этого только человеческие фекалии,бутылки и другой мусор. Ещё памятник Паралелепипеду возле пешеходного моста. ВСЁ. Объяснитесь.

  • автор гость, дата 2007-03-13 13:29, ссылка

    >Где рэштки замкавай сцяны???

    Пад зямлёй. Культурны слой. Пры закладцы шурфаў іх і выявілі. Пра тое, што захавалася нешта наземнае, размова не шла.

    >Где фрагменты фундамета собора?

    Пад зямлёй.

    >Два час лазил по этому парку, специально из Минска приехал. Ничего ненашёл.

    Трэ было звярнуцца да мяне за дадатковай інфармацыяй. Я з галавы не прыдумваю: абапіраюся на заключэньне Нацыянальнай акадэміі Навук ад 22.03.06 і навуковае заключэньне па вынікам папярэдніх раскопак на месцы магчымай будоўлі ад 6.07.2006

    >Местные в непонятках кивают гривами, никаких мол ценностей у нас здесь нету (опросли 7 человек).

    Угу. Без каментарыяў нават.

    Т.

  • автор гость, дата 2007-03-16 00:16, ссылка

    Можна шат разважаць пра дадзеную праблему, але ж гэта будзе ў пустую. Ёсць толькі адзін шанец уратаваць нашу Бацькаўшчыну, у тым ліку і віцебскую гістарычную забудову, і астатнюю. Гэта змаганне з прагнілым рэжымам, які грунтуецца на суцэльным хамстве, разбэшчанасці, беспакаранасці, і выхоўвае ў такіх традыцыях і новую гэнэрацыю беларусаў. Жыве Беларусь! Гэць чужынцаў, здраднікаў і хамаў.

  • автор гость, дата 2007-03-17 14:39, ссылка

    Поўнасьцю з Вамі згодная! Жыве! :) Т.

  • автор гость, дата 2007-03-22 16:19, ссылка

    Дашлiце гэтую спасылку на сайт Нашай Нiвы. Калi справа сапрауды не выдуманая, праз НН можна учынiць добры лямант. А можна звярнуцца i у дзяржауную газету Звязда. Там часам журналiсты нядрэнна працуюць на нашую Радзiму. www.nn.by

  • автор гость, дата 2007-03-23 01:03, ссылка

    Мы працуем у гэтых накірунках. У Звяздзе артыкул паабяцалі ў хуткім часе. З НН таксама ёсьць кантакт. Магчыма, нейкі матэрыял выйдзе. Дзякуй за канструктыўныя парады. :)

    Т.

  • автор гость, дата 2007-03-25 19:08, ссылка

    Трэба працаваць разам, сабрацца, каб вызначыць хто чым займаецца. трэба ціснуць на архітэктараў, архэолягаў і іншых. мой адрас smolikau@pbnf.org і тэл.1189238 Канстанцін

  • автор гость, дата 2007-03-29 23:58, ссылка

    Дзякуй :) Т.