автор гость, дата 2005-05-28 02:07
|
автор a., дата 2005-05-30 16:01,
журнал модерации,
комментариев: 7,
язык: be,
перевод: eo,
связано с: Крытычная маса, Рэпартаж
|
---|---|
  |
|
27 траўня, у пятніцу, трохі пазьней сямі гадзін вечара з плошчы Парыскай камуны (перад оперным тэатрам) стартаваў пелатон раварыстаў колькасьцю блізу 40 чалавек. |
|
Прысутнічалі людзі самага рознага веку (ад 14 да 50, прыкладна), на самых розных апаратах (ад "раскладушак" да трыяльных ровараў). Маршрут быў зьменены спосабам імправізацыі. Атрымалася наступнае: вул. Алаізы Пашкевіч - вул. Максіма Багдановіча - прасп. Машэрава (былы) - вул. Ерусалімская - вул. Варвашэні - прасп. Францыска Скарыны. На Кастрычніцкім пляцы рабілі прывал, каталіся колам (circle pit!). Фінішавалі на Прывакзальным пляцы. Школьнікі-выпускнікі, якімі быў напоўнены цэнтар, весела віталі нас, а мы іх. Калона перасоўвалася з гіканьнем, сьвістам, песьнямі і пляскамі (на заднім коле). Кіроўца і пасажыры папутнай "соткі" (аўтобуса) радаваліся разам з намі. Нават сустрэчныя аўтамабілісты дабрадушна сігналілі і махалі рукамі. Суцэльны пазітыў! Падчас паездкі былі кантакты з ДАІ ў самым пачатку і ў самым канцы. Сьпярша да нас пад'ехалі дзядзі на дзясятцы, спыталі, хто галоўны ("А галоўных у нас няма!" - адказалі мы.) і параілі ехаць па ходніках альбо гуськом па дзесяць чалавек. Мы ветліва пагадзіліся зь імі і паехалі па праезжай частцы ў калону па трое. А на фінішы мы зьнянацку напароліся на патруль. Хутка рассасаліся, а тыя, хто не пасьпеў, сказалі, маўляў, "мы больш ня будзем". Мянты паверылі. Зусім нечаканай была ўвага СМІ. Прысутнічалі рэпарцёры "Белорусской газеты". Дзякуй усім, хто прыехаў! |
Прысутнічалі людзі самага рознага веку (ад 14 да 50, прыкладна), на самых розных апаратах (ад “раскладушак” да трыяльных ровараў). Маршрут быў зьменены спосабам імправізацыі. Атрымалася наступнае: вул. Алаізы Пашкевіч – вул. Максіма Багдановіча – прасп. Машэрава (былы) – вул. Ерусалімская – вул. Варвашэні – прасп. Францыска Скарыны. На Кастрычніцкім пляцы рабілі прывал, каталіся колам (circle pit!). Фінішавалі на Прывакзальным пляцы. Школьнікі-выпускнікі, якімі быў напоўнены цэнтар, весела віталі нас, а мы іх. Калона перасоўвалася з гіканьнем, сьвістам, песьнямі і пляскамі (на заднім коле). Кіроўца і пасажыры папутнай “соткі” (аўтобуса) радаваліся разам з намі. Нават сустрэчныя аўтамабілісты дабрадушна сігналілі і махалі рукамі. Суцэльны пазітыў! Падчас паездкі былі кантакты з ДАІ ў самым пачатку і ў самым канцы. Сьпярша да нас пад’ехалі дзядзі на дзясятцы, спыталі, хто галоўны (“А галоўных у нас няма!” – адказалі мы.) і параілі ехаць па ходніках альбо гуськом па дзесяць чалавек. Мы ветліва пагадзіліся зь імі і паехалі па праезжай частцы ў калону па трое. А на фінішы мы зьнянацку напароліся на патруль. Хутка рассасаліся, а тыя, хто не пасьпеў, сказалі, маўляў, “мы больш ня будзем”. Мянты паверылі. Зусім нечаканай была ўвага СМІ. Прысутнічалі рэпарцёры “Белорусской газеты”. Дзякуй усім, хто прыехаў! |