Взято отсюда: http://community.livejournal.com/by_politics/409377.html
Усё пачалося са сціплай навіны пра прыватызацыю ААТ "Мотавела" за 7 мільёнаў долараў (http://news.tut.by/91995.html). І ўсё было нічога, калі б не шырокія магчымасці сеціўнага пошуку ў наш час Google i ADSL. Зрэшты, мала даступныя шырокім колам насельніцтва з прычыны гаротнага стану айчынных прадпрыемстваў сувязі. Дык вось, па прапанаванай спасылцы можна даведацца, што адзін з мэйлаў кампаніі - atec@tut.by, кампанія не мае ўласнага сайта, адна з фірмаў холдынгу АТЕС зарэгістравана ажно 25.09.2006 г., мае 1 (адзін) тэлефон, 1 (адзін) факс, 3 (тры) чалавекі персаналу, уладальнік яе (як і ўсяго холдынгу) Alexander Muraviev і займае яна 1 (адзін) пакойчык у буржуйскім горадзе Wien. Прычым тэлефончыкі дзіўным чынам супадаюць з тэлефонамі віртуальнага офіса ў Вене, які можна арандаваць за 300 еўра.
Вось яно, беларускае разуменне чэснай і празрыстай як сляза АТЕСа ўсяе БССР прыватызацыі народнай уласнасці. Ура, таварышы…