Напярэдадні эпахальнага з’езду партыі БНФ, які павінен адбыцца 8-9 снежня ў доме культуры МАЗа, абітальнікаў сядзібы на Варвашэні (Машэрава), 8 ахапіла “антылевая” ліхаманка. Спачатку быў дзіўны рытуал таптання “бальшавіцкай” (?) газеты “Товарищ” падчас г.зв. Антыкамуністычнага форума. Потым, на прэс-канферэнцыі, прысвечанай вынікам Сацыяльнага марша намеснік старшыні БНФ Віктар Івашкевіч прызнаўся, што фашысты яму бліжэй за анархістаў. На днях цудоўныя перлы выдаў сам старшыня партыі Вінцук Вячорка.
Сімптомы ліхаманкі праявіліся адразу пасля вяртання Вячоркі з паседжання выканаўчага камітэта Міжнароднага дэмакратычнага саюза (IDU), што адбыўся ў Сальвадоры. На ім партыя БНФ урачыста ўступіла ў самае ўплывовае аб’яднанне правых партыяў. У яго ўваходзіць Рэспубліканская партыя ЗША, Кансерватыўная партыя Вялікабрытаніі, Саюз за народны рух французскага прэзідэнта Сарказі, нямецкія ХДС і ХСС і яшчэ некалькі дзес…