Беларускія нацысты: дзеянні і сутнасць

Не так даўно МУС распаўсюдзіў інфармацыю аб затрыманні ў Віцебску 20-гадовага неанацыста Стаса Ганчарова.

Той прыбыў у Беларусь пасля больш чым 1,5-гадовага знаходжання ва Ўкраінскім дабраахвотным батальёне «Азоў», які мае рэпутацыю неанацысцскага фармавання. Ды і сам Ганчароў не скрывае сваей прыхільнасці нацыянал-сацыялізму. Дастаткова паглядзець на ягоныя татуіроўкі і псеўданім укантакце — Carl Zenner (Карл Цэнэр быў брыгадэнфюрэрам СС, адным з кіраўнікоў акупацыйнай адміністрацыі ў Беларусі, які ўчыняў ваенныя злачынствы, у прыватнасці, расстрэльваў мінскіх жыдоў).

01

Але цікава, што фармальна яго затрымалі не за ўдзел у баявых дзеяннях на ўсходзе Ўкраіны, а па артыкуле «Хуліганства» — за тое што ў 2013 годзе ён здзекваўся з 13-гадовых дзяцей, і яшчэ і здымаў гэта на відэа:

Як бачым, сутнасць фашысцкіх нелюдзей ва ўсе часы застаецца ранейшая. Ня гледзячы на сентэнцыі аб гонары, доблесці і спробы выставіць сябе «воінамі света», нацысты былі і застаюцца глыбока ўшчэрбнымі, закамплексаванымі людзьмі, якія толькі і могуць здзеквацца з тых, хто не можа даць здачы, ды яшчэ і атрымліваюць ад гэтага асалоду. Ступень маральнай дэградацыі гэтых персанажаў бачная неўзброеным вокам, але пры гэтым яны ва ўласцівай ім крывадушнай манеры працягваюць выстаўляць сябе «абаронцамі айчыны» і героямі-барацьбітамі. Куды любую краіну могуць завесці такія «героі», здаецца, відавочна.

Пасля ІІ сусветнай вайны шэраг нямецкіх сацыёлагаў, псіхолагаў і філосафаў, вярнуўшыся з эміграцыі, стварылі вядомую супольнасць — Франфурцкую сацыялагічную школу, сябры якой (Теадор Адорна, Эрых Фром, Герберт Маркузе і іншыя) прысвяцілі мноства навуковых прац таму, як у Германіі стаўся магчымым антычалавечы нацыянал-сацыялісцкі рэжым, і чаму нібыта нармальныя, мірныя, і, здаецца, псіхічна здаровыя людзі ў масавым парадку дазвалялі сабе звярыныя праявы садызму — як у мірным жыцці так і на фронце. У сваіх даследваннях яны вывялі тып аўтарытарнай асобы, садамазахіста — чалавека, які не здольны жыць без гвалту, падпарадкавання сільнейшаму і здзеку са слабейшага адначасова. Гэты тып і стаўся апорай не толькі нацысцкага рэжыму але ўвогуле аўтарытарных і таталітарных рэжымаў. Як бачым, менавіта людзі гэтага тыпу і ідуць у неанацысты сёння. Захапляцца вайсковымі злачынцамі, якія забілі тысячы бяззбройных людзей, глуміцца з малалетніх хлопчыкаў, смеючыся і здымаючы гэта на відэакамеру, катаваць і гвалтаваць палонных (узгадаем берастчаніна Данілу Ляшука з батал’ёна «Тарнада») — усё гэта могуць рабіць толькі глыбока закамплексаваныя і маральна хворыя. І, насуперак ілжывай прапагандзе фашыстаў, няма ў іх жыцці і дзейнасці ані гонару, ані доблесці, ані геройства. Застаецца толькі гадаць, што гэтыя «вызваліцелі Ўкраіны» робяць, калі ў іхніх руках — зброя, а побач няма відэакамеры.

Цікава, што шэраг буйных апазіцыйных СМІ затрыманне Ганчарова прагінарвала, гэтаксама як і ягонае «партфоліо», бо гэта нязручная праўда аб тым, што на франтах расейска-ўкраінскай вайны змагаюцца не толькі шчырыя і самаадданыя дабраахвотнікі, але і адмарозкі-неанацысты.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.