Cтабільнасць на гліняных нагах

Цікава назіраць, як у залежнасці ад эканамічнай сітуацыі ў краіне і энергетычных датацый усходней суседкі-імперыі літаральна на вачах мяняецца рыторыка дзяржідэолагаў і калгаснага Царка. Яшчэ тры-чатыры гады таму ён ганарыўся «сацыяльнай дзяржавай», нібыта высокім узроўнем жыцця, ростам ВУП і стабільнасцю на ўсіх франтах: ад прамысловага да палітычнага. Але ледзь толькі захварэла эканоміка нашага ўсходняга партнёру, то апынулася што стабільнасць гэтая — калос на гліняных нагах, які не вытрымлівае іспыту ані эканамічным крызісам ані выклікамі сучаснасці. І прыходзіцца працавітым ідэолагам і спічрайтэрам пыхцець і грызці алоўкі над новымі пастулатамі, якія Лукашэнка будзе жэстачайшэ пхаць у мозг электарату прама з трыбуны.

Пахваліцца будаўнікам беларускай стабільнасці сапраўды няма чым. Зніжэнне тэмпаў эканамічнага росту ідзе ўжо не першы год запар, і вось зараз мы дасягнулі вельмі выразнага паказчыку: у лютым сальда знешняга гандлю склала мінус 45,5 млн. даляраў (Белстат). Гэта толькі ў адным месяцы. Гэта значыць, што Беларусь купіла за мяжой на 45,5 млн. даляраў больш, чым прадала. А як жа імпартазамяшчэнне? А як жа сотні мільёнаў, убуханыя ў мадэрнізацыю?
У сельскай гаспадарцы сітуацыя не лепш: з 1039 гаспадарак сістэмы Мінсельгасхарча 208 — стратныя, 452 — неплацёжаздольныя. То бок нашмат больш, чым палова. Аб гэтым паведмаляў яшчэ 1 сакавіка зам.міністра фінансаў Уладзіслаў Татарынавіч. Пратэрмінаваную запазычанасць па крэдытах маюць 77% (!!!) прамысловых прадпрыемстваў Беларусі. Па дадзеных БелаПАН, усяго толькі за год, з 1 сакавіка 2015 года яна павялічылася ў 2,5 разы і склала 9 трлн. 445,9 млрд. рублёў (амаль 500 млн. даляраў). Нічога дзіўнага, што ў такіх абставінах прамысловыя прадпрыемствы эканомяць на чым толькі магчыма. Хаця б на тэхніцы бяспекі. Вынік: усё больш частыя няшчасныя выпадкі на вытворчасці. 2 тыдні таму ў Гомелі гарэла фабрыка абрусаў, сёння на наваполацкай фабрыке «Палімір» адбыўся выбух і моцны пажар.

palimir

Пазаўчора на МАЗе загінуў 37-гадовы працоўны — на яго упаў магніт.

Эканоміка коціцца ўніз, інфраструктура рассыпаецца, ўзровень жыцця падае. Што ў гэтай сітуацыі робіць дзяржава? Рэфлекс чыноўнікаў (чые заробкі, вядома, ніякі крызіс пахіснуць не ў стане) — ЗАПРЕТИТЬ, ПОКАРАТЬ, ОСТАНОВИТЬ, ПРЕСЕЧЬ! Жэстачайшэ, як у нас гэта і водзіцца. Асноўнай крыніцай, з якой ўлада вырашыла папоўніць свае «закрома», з’яўляюцца, вядома, кішэні працоўных людзей. Пры гэтым, што асабліва цынічна, сапраўднымі турэмнымі тэрмінамі караюцца любыя спробы зарабіць грошы ў абыход дзяржавы. Не будзем кранацца славутага закону аб дармаедстве, паглядзім толькі на апошнія выпадкі: як паведамляе Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК Берасцейскай вобласці, у 2015-2016 гадах толькі ў адным горадзе Баранавічы было распачата 5 крымінальных спраў з гэтай нагоды прадпрымальніцкай дзейнасці без рэгістрацыі. Людзі размяшчалі ў сацсетках аб’явы аб продажы адзення, абутку, касметыкі і г.д. — у гэтым складалася іх злачынства. За год пяцёра такіх прадаўцоў нагандлявалі ажно на 1,8 млрд рублёў, што, калі падзяліць пораўну на пяцёх, дае 19 000 даляраў. У год. На аднаго чалавека. Мякка кажучы, не цягне на «аферу стагоддзя». Але двух з гэтых «злачынцаў» ужо асудзілі на 1,5 года турмы.

Жарты пра тое, што хутка ўвядуць падатак на паветра ператвараюцца ў змрочную рэчаіснасць. У прыватнасці, у Барысаўскім раёне мясцовая адміністрацыя пачала заключаць з жыхарамі дамовы на карыстанне калодзежамі, з годна з якімі норма спажывання вады з калодзежа складае 30 літраў у суткі на чалавека. Сельскія жыхары павінны аплачваць яе па субсідаваным тарыфе — 2790 рублёў за кубічны метр. То бок людзі будуць вымушаныя плаціць дзяржаве, чытай — чыноўнікам, за тое, чаго яна не стварала і не мае ўвогуле ніякага дачынення — за калодзежы (абсталяваныя, звычайна, самімі ж людзьмі), і ваду, якая ў іх знаходзіцца. Нават норму разлічылі — колькі чалавеку ў дзень патрэбна. Наступным крокам павінна стаць рэгламентацыя колькасці ўдыхаў і выдыхаў з прагрэсіўнай аплатай пры перавышэнні лімітаванай колькасці, ці падатак на сонечнае святло: пагрэўся дзень на сонейке — плаці, бо грэцца можна толькі пэўную колькасць хвілін у суткі. У пасмурныя дні тарыф аўтаматычна змяншаецца… Жарты жартамі, але паралельна ўлада вядзе мэтанакіраваны наступ на правы самых разных катэгорый насельніцтва: футбольных фанатаў (масавыя пасадкі па фальсіфікаваных справах), байкераў (незаконныя канфіскацыі транспартных сродкаў як помства за збітага ДАІшніка), і зняволеных некаторых катэгорый (у прыватнасці, тым, хто сядзіць за наркотыкі, мусара абяцаюць жорсткае абыходжанне і пагоршаныя побытавыя ўмовы). Не так даўно прайшлі мусарскія рэйды супраць субкультурнай моладзі ў Жлобіне.

Але, як кажуць, «ёсць і добрыя навіны». Усё часцей адбываюцца выступы розных катэгорый насельніцтва, аб самых смелых з якіх вы можаце прачытаць у навінах на нашы сайце. Пратэстнымі можна назваць не ўсе выступы: часта грамадзяне абмяжоўваюцца зборам подпісаў і скаргамі ў дзяржаўныя органы. І гэта будзе працягвацца да таго часу, пакуль грамадзяне не расчаруюцца ў дзяржаўнай сістэме і не ўпэўняцца ў тым, што яна абараняе толькі свае інтарэсы а інтарэсы пануючага класа, а яны, народ, для яго ўсяго толькі дойная карова, у якой няма ніякіх праў, а ёсць толькі абавязкі адносна гаспадароў.
Мы, анархісты, ў сваю чаргу павінны спрыяць таму, каб асэнсаванне рэчаіснасці адбылося ў людзей як мага хутчэй, каб ад легальных і пройгрышных метадаў барацьбы людзі пераходзілі да эфектыўных — без аглядкі на іх законнасць. Практыка стыхійных пікетаў, мітынгаў, страйкаў, перакрыццяў дарог, калі людзі напрамую ажыццяўляюць сваю волю, самаарганізуюцца і вучацца дзейнічаць без начальнікаў — вось тыя прыступкі, па якіх адбываецца ўваход у бескласавае грамадства. І як хутка гэты ўваход адбудзецца — залежыць ад кожнага з нас.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.