Кароткае рэзюмэ сённяшняга выступу Лукашэнкі

Для тых, каму за доўгія гады абрыдла глядзець на гэты паноптыкум хлусні і тупасці

1. Хачу мадэрнізацыю, інфарматызацыю і інавацыі але пры гэтым каб я заставаўся ва ўладзе і нічога не мянялася.

2. Захад – наш партнёр. Дайце грошай.

3. Усім працаваць і плаціць падаткі.

4. Галоўнае што ў нас не як ва Ўкраіне.

 
Ва ўмовах жорсткага эканамічнага крызісу і падзення ўзроўня жыцця яму нічога не застаецца, як паўтараць мантры аб тым што заробкі — не галоўнае, а галоўнае — мір. Бо на сёння ён толькі і можа прапанаваць беларусам адсутнасць снарадаў, якія б падалі на галаву. Але, можа так стацца, што з часам ён не зможа прапанаваць і гэтага.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.