Літаральна ўчора мы пісалі пра «справу Лапіцкага» — 80-гадовага пенсіянера, якога судзілі ажно за тры артыкулы крымінальнага кодэксу, сярод якіх — абраза прзэідэнта Беларусі. (https://vk.com/pramenofanarchy?w=wall-108910672_792). І вось стала вядома, што Аляксандр Лапіцкі будзе напраўлены ў псіхіятрычную бальніцу «Навінкі» для ажыццяўлення «прымусовых мераў бяспекі і лячэння». Крымінальную справу разглядзелі літаральна за дзень: на першым судовым паседжанні ўжо не апытвалі, бо ў пракурора быў вынік судова-псіхіятрычнай экспертызы: нібыта ў Лапіцкага дыягнаставалі «бредовове расстройство». Адвакат і праваабаронца Алег Воўчак змагаліся за Аляксандра, але тым не менш суддзя вынес прысуд: прымусова лячэнне. Тэрмін яго ў рамках ад паўгода да палутара гадоў будзе вызначаць лекар. Акрамя таго суд вынес пастанову: абавязаць ООО «Тут Бай Медыя» спыніць доступ да электроннай скрыні Лапіцкага з поўным яе выдаленнем, бо ў дадзеным выпадку скрыня была «сродкам здзейснення злачынства» — менавіта з яе Лапіцкі слаў лісты, якія так абразілі прадстаўнікоў улады.
Як бачым, помстлівасць чыноўнікаў і вусатага Царка не мае межаў — яны не гатовыя прабачыць «жудасныя абразы» нават 80-гадоваму інваліду другой групы. Але і хітрасці ім не займаць — замест таго, каб саджаць пенсіянера ў турму, што аўтаматычна зрабіла б яго новым палітвязнем, яны выставілі яго недзеясдольным, папросту вар’там, які не можа адказваць за свае ўчынкі, і ў лепшых традыцыях савецкай карнай псіхіятрыі схавалі ў псіхіятрычную лякарню. Усё гэта лішні раз пацвярджае, што тыя, хто залазяць на вяршыню ўлады, пазбаўляюцца ўсіх маральных нормаў, а ў асаблівасці ад сумлення.
Абаронца Лапіцкага збіраецца абскардзіць прысуд.
На фота: Аляксандр і два чалавекі, што прышлі яго падтрымаць.