У сацсетках працягваецца флэшмоб #ятожекритическаямасса . У ім ужо прыняло ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек, у тым ліку неабыякавыя людзі з-за мяжы.
Паказальна, што пераважная большасць удзельнікаў фатаграфуюцца з адкрытымі тварамі — і гэта кажа аб тым, што ўзровень страху ў грамадстве зусім не такі высокі, як гэтага б хацелася карнікам.