На франтах сусветнага супраціву

ПОЛЬШЧА

У ноч на 31 мая трое нашых паплечнікаў былі затрыманыя непадалёк ад паркоўкі ў паўночнай частцы Варшавы. Менты сцвярджаюць што знайшлі ў іх выбуховае прыстасаванне. Усіх трох даставілі ў пастарунак, аднаго пры гэтым збілі. Анархісты адмовіліся супрацоўнічаць з паліцыяй і адмаўлялі ўсе абвінавачанні ў свой адрас – а іх абвінавачваюць у «тэрарызме» — спробе закласці бомбу пад паліцэйскі пастарунак – хаця ўсе мы выдатна ведаем што тэрарызм гэта тое, чым са дня ў дзень займаецца дзяржава і ейныя псы.

Салідарнасць з паплечнікамі ўжо выразіла анархісцкая супольнасць і тры варшаўскіх сквоты (Przychodnia, Syrena, Radykalne Ogrody Działkowe). Ім была прадстаўленая юрыдычная дапамога.

Анархісцкая супольнасць Варшавы звяртае ўвагу на тое, што рэакцыя медыя на гэтае здарэнне адлюстроўвае спробу легітымізаваць новы антытэрарыстычны акт, які зараз знаходзіцца на абмеркаванні ў органах улады. Таксама яны дадалі – каля двух тыдняў таму маладзён, якога завуць Ігар быў збіты да смерці ў пастарунку Вроцлаву – і закон стаў на бок забойцаў.

001

002

ФРАНЦЫЯ

26 мая паведамлялася што ў г. Амьен каля вакзалу пратэстоўцы падпалілі пакрышкі ў падтрымку ўсеагульнага страйку супраць працоўнай рэформы.

Раней па ўсёй Францыі былі заблакаваныя нафтаперапрацоўчыя заводы, што прывяло да дэфіцыту паліва ў краіне.

004

005

006

 

БЕЛЬГІЯ

24 мая ў Бельгіі па ініцыятыве прафсаюзаў пачалася серыя акцый супраць палітыкі жорсткай эканоміі правацэнтрысцкага ўраду. Каля 60 000 чалавек прайшло па вуліцах Брусэлю, пратэстуючы супраць планаў ураду адмяніць 38-гадзінны працоўны тыдзень і «аптымізаваць» бюджэтныя траты.

Дэманстрацыя паралізавала працу грамадскага транспарту. Каля Паўднёвага вакзалу да калоны далучылася каля сотні анархістаў. Яны кідалі камяні і іншыя прадметы ў паліцыянтаў, якія ў адказ ужылі вадамёты і слезацечны газ. Некалькі чалавек затрымана. Раненні атрымаў начальнік падраздзялення па барацьбе з беспарадкамі і адзін з ягоных падначаленых.

ГІШПАНІЯ

23 мая ў Барселоне, Каталонія, былі выселеныя жыхары аўтаномнага цэнтру Banc Expropriate. 24 мая яны пачалі пратэст, ізноў акупавалі будынак, пасля чаго іх паспрабавала разагнаць паліцыя – адбыліся вулічныя сутыкненні.

007

008

009

 

ГРЭЦЫЯ

24 мая паведамлялася аб знішчэнні анархістамі больш чым 20 камер відэаназірання ў горадзе Міціліні. Як паведамляюць паплечнікі, «мы вырашылі агучыць нашую акцыю зараз, пасля таго як знішчылі больш за 20 камер у ключавых кропках гораду з канчатковай мэтай узнавіць заклік да барацьбы супраць сацыяльнага кантролю, ад якога пакутвае горад з-за існавання камер, ментоў, кайданкоў і іншых механізмаў рэпрэсій і кантроля».

 

КУРДЫСТАН

23 мая на дарозе паміж Ванам і Хакары быў падарваны яшчэ адзін турэцкі вайсковы аўтамабіль. Колькасць забітых і раненых невядомая.

У Оремары (рэгіён паўночнага ўсходу Турцыі) 24 мая ажыццеўлён акт інфраструктурнага сабатажу – байцы HPG спынілі будоўлю дарогі, атакаваўшы будаўнічую тэхніку.

25 мая паведамлялася, што HPG (узброенае крыло ППК – Працоўнай партыі Курдыстану) выпусціла заяву аб партызанскіх атаках у Ване і Шырнаку: 24 мая ў гэтай мясцовасці партызаны заблакавалі дарогу і спалілі 6 аўтамабіляў, якія належалі турэцкай дзяржаве. У той жа час на іншай дарозе быў падарваны армейскі аўтамабіль, які перавозіў вайскоўцаў. У выніку гэтых акцый забіта 2 сяржанты і 6 салдатаў турэцкай арміі.

26 мая – шэсць супрацоўнікаў Турэцкіх карных структур былі забітыя і дванаццаць – параненыя падчас атак Атрадаў абароны Курдыстану ў раёне Нусайбіна і Мід`ята на паўночным усходзе Курдыстану.

У Нусайбіне курдскія партызаны падарвалі турэцкіх вайскоўцаў з дапамогай самаробнай бомбы. Таксама атакі былі праведзеныя ў раёне Оваджык правінцыі Дасрым.

 

Les Amazones du PKK
30 мая паведамлялася што Атрады супраціву Шынгалу ( YBŞ) сарвалі ўжо трэцюю атаку агрэсараў на вёску Медінабан і ўступілі ў цяжкі бой з ІДІЛ. Згодна з заявай камандавання атрады YBŞ акружылі групу ІДІЛаўцаў каля 200 чалавек. Каля 17 з іх былі забітыя. Таксама знішчаныя два вайсковых аўтамабіля ісламістаў, захопленая вялікая колькасць зброі.

 

https://www.youtube.com/watch?v=R-nFJ6JQKpI

 

Нагадаем, з ліпеня 2015 года на паўночным усходзе Турцыі, населеным пераважна курдамі, ідзе грамадзянская вайна турэцкіх войскаў супраць курдскіх атрадаў самаабароны і партызанаў ППК. Турэцкая армія штурмуе жылыя кварталы, страляючы па дамах з танкаў і артылерыі, у выніку чаго загінула ўжо больш за 600 грамадзянскіх асоб. Турэцкая рэвалюцыйная моладзь называе сваё змаганне працягам рэвалюцыі ў Ражаве і намагаецца пабудаваць у адваяванай у паліцыі і войскаў раёне рэвалюцыйнае самакіраванне.

Падрабязней аб гэтай тэме: http://www.nihilist.li/2016/03/25/idet-grazhdanskaya-vojna-a-mir-molchit/

http://hevale.nihilist.li/2016/02/antropolog-michiganskogo-universiteta-gejdar-daridzhi-zdes-sozdaetsya-antikapitalisticheskij-obraz-zhizni

ЗША

26 мая працоўныя IT-кампаніі Workers at True Technical Experts LLC, штат Мэрылэнд, пачалі страйк, патрабуючы спыніць кражу заробкаў і нападкі а таксама прызнаць іхні прафсаюз – IWW (Industrial Workers of the World – Індустрыяльныя працоўныя свету). Працоўныя падпісалі спіс патрабаванняў. Сябры прафсаюзу IWW гэтай кампаніі ўжо страйкавалі двойчы за апошнія два месяцы з-за невыплаты заробкаў. Абодва разы яны перамагліі. Але старшыня кампаніі – Герлак, адмовіўся прызнаваць прафсаюз. Зараз ён выказвае пагрозы звальнення на адрас працоўных-сяброў IWW і нават пагражае закрыць свой бізнес у помсту за прафсаюзную актыўнасць.

010

ЧЫЛІ

27 мая чылійскія студэнты ўварваліся ў прэзідэнцкі палац, выражаючы свой пратэст супраць палітыкі прэзідэнта Мішэль Бачэлет.

Студэнты патрабуюць цалкам бясплатнай адукацыі, якую абяцала Бачэлет у сваёй элекцыйнай кампаніі, і ад якой, цалкам чакана, адмовілася пасля перамогі.

https://www.youtube.com/watch?v=fFPhCYbDFNU

МЕКСІКА

Раніцай 23 мая мексіканскія анархісты з дапамогай бензіну і факелаў падпалілі адззяленне банку Банамекс і ягоны банкамат. «Нельга адмовіць — паўсюль. Мы бачым, што банкі і тыя, хто адказныя за іхняе існаванне, гэта прамыя вытворцы беднасці і сацыяльнай няроўнасці. Банкі – гэта палацы, куды прыходзіць «бог» грошай, дзе нараджаецца галеча, дзе гэты «бог» стаіць над любой формай жыцця. Нашы напады працягнуцца – супраць усіх інстытуцый улады і іх інструментаў, але хочам падкрэсліць, што фізічная бяспека нашых ворагаў і іхніх дапаможнікаў нічога не значыць для нас у вайне, ў якую мы ўцягнутыя. Мы без ваганняў будзем атакаваць турэмшчыкаў, паліцэйскіх, салдатаў, суддзяў, банкіраў, маніпулятараў СМІ, палітыканаў і іншых, як толькі ў на з“явіцца такая магчымасць.

Не, тэрарызм Дзяржавы не спыніць нас. Мы адкажам на рэпрэсіі і мілітарызацыю дзяржавы сілай. Наш шлях – атака: прыступныя ахоўнікі парадку адчуюць, як распаўсюджваецца полымя.

Гэтую акцыю мы прысвячаем усім паплечнікам, якія загінулі ў барацьбе і зняволеным сацыяльнай вайны. У памяць Маурыцыя Маралеса, Себасцьяна Оверслуйі і іншых сяброў, што трапілі ў кіпцюр ы дзяржавы. За Бернанда Барсенаса, Тамару Соль, Моніку Кабальеро і Францыска Салара, у баявой салідарнасці са Змовай вогненных ячэек.

Смерць дзяржаве!

Смерць уладзе!

Няхай жыве Анархія» — напісана ў камюніке паўстанцаў.

 

З першых дзён існавання чалавечай цывілізацыі ішла, не спыняючыся ні на секунду, вайна паміж прыгнечанымі і прыгнятальнікамі, рабамі і гаспадарамі, эксплуатуемымі і эксплуататарамі. Гэтая вайна – стрыжань чалавечай цывілізацыі. Барацьба волі супраць рабства, праўды супраць хлусні, дабра супраць зла.

Гэта – класавая вайна. Яе фронт пралягае ў кожным горадзе гэтай планеты, на кожнай вуліцы, і ў свядомасці кожнага з нас. Ад яе выніку залежыць, якім будзе нашая будучыня і будучыня нашых дзяцей.

Зводкі з франтоў класавай вайны чытайце на нашым сайце штотыдзень у аўторак.

Крыніцы:

https://insurrectionnewsworldwide.wordpress.com/

http://vk.com/club22093079

http://kurdishdailynews.org

https://www.facebook.com/blackrainboworg

http://325.nostate.net/

http://actforfree.nostate.net/

https://itsgoingdown.org/

https://www.facebook.com/blackrainboworg/

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.