На франтах сусветнага супраціву

ГЕРМАНІЯ

30 лістапада паведамлялася, што ў Гамбургу адбылася атака з прымяненнем кактэлю молатава супраць аддзялення фашысцкай партыі «Турэцкі нацыянальны рух». Адказнасць узяла на сябе «Моладзевая ініцыятыва Апаістаў» (Апо – мянушка Абдулы Аджалана, лідара сірыйскіх курдаў).

 

Відэа:

 

1 снежня, увечары, група анархістаў разбіла малаткамі паўднёвы ўваход ў будынак, дзе мусіць адбыцца саміт ОБСЕ і G20, а таксама размясціла побач з ім запаленыя шыны. Свой учынак яны тлумачаць так: «Мы вырашылі правесці гэтае разбурэння бо мы адмаўляем саміты гэтага свету, які мы адмаўляем гэтаксама як і такія запланаваныя сустрэчы. Саміты – сімвал кола вытворчасці і спажывання, якое ніколі не канчаецца ў гэтым грамадстве «дабрабыту», якое выключае людзей з сацыяльнага жыцця і ўключае ў яго іншых. Мы хочам знішчыць гэтае кола разам з самітамі».


001

 

ШВЕЙЦАРЫЯ

30.11.16: Швейцарскія анархісты вывелі з працы банкамат і размалявалі сцены банка UBS побач з ім у падтрымку руху супраць будовы трубапроваду ў Дакоце (#NoDAPL).

«Месяцамі працягваецца масіўны пратэст супраць будаўніцтва бензінавага трубапроваду на тэрыторыі рэзервацыі карэнных народаў Стэндін Рок у Паўночнай Дакоце. Дэманстранты, асабліва карэнныя жыхары племені Сіу абараняюць сябе супраць знішчэння культурна важных месцаў і затурбаваныя сур’ёзнай шкодай прыродзе. Парушэнні правоў чалавек і масавы паліцэйскі гвалт суправаджае пратэсты.

Два галоўных швейцарскіх банка UBS і СS хочуць зрабіць велізарны прыбытак за кошт карэнных народаў і навакольнага асяроддзя і з’яўляюцца часткай многіх кампаній, адказных за тое, што адбываецца. Спынім гэтую бесчалавечную логіку прыбытку!» — заклікаюць актывісты ў сваім прэс-рэлізе.

 

ВЯЛІКАБРЫТАНІЯ

29 лістапада паведамлялася што ў графстве Глостэршыр сябры мясцовага ФВЗ (Фронта вызвалення жывёл) знішчылі паляўнічыя вышкі.

002

003

004

 

КУРДЫСТАН

Манбіж: у горадзе, нядаўна адваяваным курдамі ў ІДІЛ атрады SDF (Сірыйскія дэмакратычныя сілы) адбілі атакі на гэты раз турэцкай арміі і джыхадзістаў на захад гораду, якія адбываліся цягам 29 лістапада. Паведамляецца аб забіцці 37 варожых салдат.

2 снежня у правінцыі Хакары курдскія атрады правялі аперацыю супраць турэцкіх салдат, размешчаных на халме Курдзін у рэгіёне Чукурча. 34 салдата забітыя, 5 параненыя. У мясцовасці як мінімум паўдня працягваліся сутыкненні.

Нагадаем, з ліпеня 2015 года на паўночным усходзе Турцыі, населеным пераважна курдамі, ідзе грамадзянская вайна турэцкіх войскаў супраць курдскіх атрадаў самаабароны і партызанаў ППК. Турэцкая армія штурмуе жылыя кварталы, страляючы па дамах з танкаў і артылерыі, у выніку чаго загінула ўжо больш за 600 грамадзянскіх асоб. Турэцкая рэвалюцыйная моладзь называе сваё змаганне працягам рэвалюцыі ў Ражаве і намагаецца пабудаваць у адваяванай у паліцыі і войскаў раёне рэвалюцыйнае самакіраванне.

Падрабязней аб гэтай тэме: http://www.nihilist.li/2016/03/25/idet-grazhdanskaya-vojna-a-mir-molchit/

http://hevale.nihilist.li/2016/02/antropolog-michiganskogo-universiteta-gejdar-daridzhi-zdes-sozdaetsya-antikapitalisticheskij-obraz-zhizni

 

ЗША

Горад Бун, Айова. 29 лістапада паведамлялася, што два абаронцы водных рэсурсаў праніклі на будоўлю і прыкавалі сябе да экскаватару, спрабуючы спыніць бурэнне ля ракі Дэ Муін кампаніяй Дакота Аксесс. Адразу пасля таго, як актывісты прыкавалі сабе, будоўля спынілася як мінімум на некалькі гадзін.

Адказнасць за акцыю ўзяў на сябе экалагісцкі рух «Місісіпі Стэнд», які змагаецца за вольны доступ да пітной вады і выказвае салідарнасць з рухам супраць будоўлі трубаправоду ў Дакоце.

Портленд. Штат Арэгон. Ноччу 3 снежня анархістамі былі атакаваныя банкаматы аддзялення Юніон Бэнк. Актывісты назвалі гэта «скромным актам салідарнасці» з супрацівам племені Сіў у Стэндін Рок. Юніон Банк, як паведамляецца, уклаў больш за 500 міліёнаў даляраў у будаўніцтва трубаправода, з-за якога зараз пакутуюць супольнасці карэнных жыхароў Амерыкі.

 

КАНАДА

Сябры з Манрэалю, Канада, некалькі месяцаў “ігралі ў Camover”, знішчыўшы каля 20 камер відэаназірання ў якасці адказу на імклівую джэнтрыфікацыю мясцовасці. Тлумачачы прычыны сваіх учынкаў, яны дадаюць: “анархісты не дзейнічаюць па ланцужку каманд, яны дзейнічаюць з адчування, якое ідзе ад самых касцей. Ніякія паліцэйскія аперацыі супраць імі ж выдуманай “сеткі” не спыняць самаарганізацыю, маскіроўку і атакі”.


005
28 лістапада анархісты атакавалі мэблевы бутік, агенцтва па нерухомасці і буржуйскую цырульню-салон.

Замест таго, каб быць задаволенымі разбіццём іхніх вокнаў, мы вырашылі разбрызгаць фарбу ўнутры памяшкання, каб знішчыць іх маёмасць. Гэта напараную ўздзейнічае на ўласнікаў. Гэтыя бутікі – прыгожы твар таго гвалтоўнага пратэсту, які мы хочам сабатаваць разам з раскошнымі машынамі, шматкватэрнымі будоўлямі, паліцэйскімі машынамі што патрулююць мясцовасць і ўсімі гэтымі спробамі зрабіць нашую мясцовасць стэрыльны і кантраляванай у інтарэсах уласнікаў маёмасці і багатых.” — кажуць анархісты ў сваім тэксце.

 

ЧЫЛІ

Чылійскія анархісты, што прытрымліваюцца прынцыпаў гарадской партызанскай вайны (Urban Guerilla) 2 снежня заклалі фальшывае выбуховае прыстасаванне ля Заходняга вайсковага мястэчка па вуліцы Пайарытас у Сант’яга.

Прыстасаванне складалася з вогнетушыцеля з прыматаным да яго мабільным тэлефонам. Як тлумачаць паўстанцы ў сваім камюніке «неразмяшчэнне сапраўднага выбуховага прыстасавання было палітычным рашэннем — «тыя, хто заслугоўваюць смерці жывуць там жа, дзе дзень і ноч знаходзяцца простыя працоўныя».

Сваю акцыю яны прысвячаюць палітычным зняволеным-аархістам Чылі: Марыі Рікельме, Івану Пінто, Луісу Арэлана, Оскару Мойа, Сергіо Мартінесу, а таксама перадаюць «баявое прывітанне» сябрам ЗВЯ (Змовы вогненных ячэяк), што знаходзяцца ў турме і на свабодзе. Камюніке падпісана: Паўстанцкая калона «Гнеў і змова» — FAI-IRF; Антаганістычныя ячэйкі новай гарадской партызанкі.

 

006

007

 

БРАЗІЛІЯ

29 лістапада да 20 тысяч праціўнікаў скарчэння дзяржаўных расходаў сабраліся ля будынку кангрэсу ў сталіцы Бразіліі, горадзе Бразіліа.

Канстытуцыйная папраўка, якую мае прыняць урад, на 20 год абмяжоўвае федэральнае фінансаванне адукацыі і аховы здароўя.

Удзел у дэманстрацыі прынялі студэнты, беззямельныя сяляне, прадстаўнікі карэнных народаў, прафсаюзнікі і сябры партыі Ділмы Русеф, якую адхілілі ад прэзідэнцкай пасады ў выніку імпічменту. Пад Кангрэсам адбыўся жорсткі бой. Паліцыя ўжыла слезацечны газ, вайсковая паліцыя пры падтрымцы кавалерыі ужыла гумавыя кулі. З іншага боку ляцелі кактэйлі молатава і камяні. Вучняў, што ехалі ў сталіцу, менты знялі з аўтобусаў і збілі.

Былі падпаленыя тры машыны і барыкады, разбітыя шыбы ўрадавых будынкаў. Анархісты перагарнулі аўтамабіль тэлебачання.


Тым не менш папраўка была прынятая. Канчатковае галасаванне плануецца на 13 снежня. .

Відэа: https://vk.com/video-22093079_456239143

009

008

 

 

З першых дзён існавання чалавечай цывілізацыі ішла, не спыняючыся ні на секунду, вайна паміж прыгнечанымі і прыгнятальнікамі, рабамі і гаспадарамі, эксплуатуемымі і эксплуататарамі. Гэтая вайна – стрыжань чалавечай цывілізацыі. Барацьба волі супраць рабства, праўды супраць хлусні, дабра супраць зла.

Гэта – класавая вайна. Яе фронт пралягае ў кожным горадзе гэтай планеты, на кожнай вуліцы, і ў свядомасці кожнага з нас. Ад яе выніку залежыць, якім будзе нашая будучыня і будучыня нашых дзяцей.

Зводкі з франтоў класавай вайны чытайце на нашым сайце штотыдзень у аўторак.

Крыніцы:

http://vk.com/club22093079

http://kurdishdailynews.org

https://www.facebook.com/RebelResearchCentre/

http://325.nostate.net/

http://actforfree.nostate.net/

https://itsgoingdown.org/

https://www.facebook.com/blackrainboworg/

http://earthfirstjournal.org/newswire/

http://www.aitrus.info/

https://www.facebook.com/RebelResearchCentre/?fref=ts

http://www.euronews.com/

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.