Скаргу Лапіцкага разгледзяць 3-га чэрвеня

Мы ўжо пісалі (https://vk.com/wall-108910672_792) пра справу Лапіцкага — пенсіянера-«праўдаруба», якога за абразу прадстаўнікоў улады накіравалі на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычную лячэбніцу. Калі рашэннем суда скарга Лапіцкага не будзе задаволеная, то вынесеная раней пастанова ўступіць у законую сілу, і Аляксандра Лапіцкага адправяць у псіхіятрычныю лякарню.

Нагадаем, што ў 2011 годзе пенсіянер Аляксандр Лапіцкі пачаў адсочваць разбор з нагоды выбуху ў мінскім метро. У сваім блогу ён дэталёва распісваў, што, на ягоную думку, у трагедыі вінаваты высокія службовыя асобы. Таксама ён неаднаразова пісаў скаргі з нагоды несправядлівага, на яконую думку, прысуду ягонаму сыну, якога асудзілі па частцы 1 артыкула 147 КК РБ. У гэтых скаргах, на думку рэпрэсіўных служб, ён абразіў гонар і годнасць прадстаўнікоў улады. «Міліцыя» неаднаразова адмаўляла ў завядзенні крымінальнай справы на пенсіняера, аднак у гэтым годзе справа дайшла да суду.

12 красавіка суд Фрунзенскага раёна Мінска вызваліў 79-гадовага жыхара сталіцы Аляксандра Лапіцкага ад крымінальнай адказнасці па артыкулах 391, 369, 368 Крымінальнага кодэкса (“Абраза суддзі альбо народнага засядальніка”, “Абраза прадстаўніка ўлады”, “Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”) у сувязі з тым, што злачынства было здзейсненае ім нібыта у стане неадэкватнасці і прыгаварыў да прымусовага лячэння. Яго тэрмін вызначае лекар, але звычайна гэта 2 гады.

У падтрымку Лапіцкага выступілі беларускія праваабаронцы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.