Студэнтку пагражаюць адлічыць з універсітэта за ўдзел у флэшмобу

Шэраг студэнцкіх арганізацыій запусцілі флэшмоб «Танчым за рэформы» у лютым. Гэта — сваеасаблівая спроба выказаць «хоць які» пратэст і звярнуць увагу на адсутнасць рэформ у беларускіх ВНУ на фоне таго, што патрабаванні ўдзельнікаў «Студэнцкага маршу» 2 снежня 2015 так і не былі выкананыя.
Сутнасць флэшмобу ў тым, што студэнты танчаць каля свайго ўнівера і выкладываюць відэа ў Інтэрнэт.

Аднак нават такая бяззубая форма пратэста выклікае страх і гістэрыку ў адміністрацыі.
Відэа Аліны Нагорнай (якая з’яўляецца таксама актывісткай руху «За Свабоду») з сябрамі з’явілася ў сацсетках 25 траўня. А ўжо 27 траўня, з ёй у сацсетках звязалася супрацоўніца ўніверсітэта (яе фамілія, нажаль, не агучваецца). «Аліна, калі вы сёння да 17.00 не выдаліце з кантактаў відэа „Танцы за рэформы“, будзеце адлічаныя», — напісала Ірына ў асабістых паведамленнях «Вконтакте».
Праз нейкі час тая ж жанчына напісала студэнтцы ў Viber. «Аліна, мы не плануем вас адлічаць, але пераканаўчая просьба выдаліць гэтае відэа. У нас ва ўніверсітэце добра функцыянуе студэнцкае самакіраванне, і ўсе пытанні, якія ўзніклі, вы можаце абмеркаваць з імі. Не кідайце цень на ўніверсітэт», — адзначыла супрацоўніца ўніверсітэта.

Актывістка Руху «За Свабоду» называе гэтыя пагрозы незаконнымі. «Думаю, што будуць валіць на курсавой. Пагрозы незаконныя. І парушаюць маё канструкцыйнае права», — сказала Аліна Нагорная.

Вось, як выглядае відэа, якое зняла Аліна:

Чым далей тым больш становіцца відавочным, што памяркоўныя формы выказвання ўласнага меркавання, спробы зрабіць усё ў рамках закона цалкам бесперспектыўныя. За іх актывістам пагражае такая ж адказнасць як за радыкальныя і незаконные дзеянні. Арганізатара Марша Студэнтаў, што сабраў каля 100 чалавек, адлічылі з ВНУ — маўляў, парушыў адміністрацыйнае заканадаўства. Зараз, магчыма, адлічаць дзяўчыну, якая проста патанчыла перад уваходам у ВНУ. Хаця які закон яна парушыла? З гэтага можна зрабіць вынік, што выбіраць сродкі дзеянняў трэба па іх эфектыўнасці а не па іх уяўнай бяпечнасці для ўдзельнікаў. Улада не згодная мірыцца нават з намёкамі на ўласнае меркаванне ў студэнтаў, таму спробы дагрукацца да яе шляхам памяркоўных і законных дзеянняў вырачаныя на правал.

Для параўнання — некалькі фота.

Пратэсты студэнтаў у Чылі.

0001

0002

0003
У Францыі:

0004

0005

0006

Студэнтку пагражаюць адлічыць з універсітэта за ўдзел у флэшмобу: 1 комментарий

  • 29.05.2016 в 11:53
    Permalink

    о, опять вы, как в рубрике «на фронтах классового сопротивления», райотпорно выставляете как действительно радикальные действия.

    Что было радикального в студенческих протестах в Чили? не то, что они палили мусорки и одевали маски, фактически тоже самое могут делать и абсолютно консервативные силы. Радикальным было то, что они захватывали университеты и организовывали там ассамблеартные системы самоуправления, создавали открытые дискуссионные полщадки. И это то, чего действиетльно боится любая власть — что покажут на конкретном примере, что никакая власть им не нужна.

    Конечно, чтобы защитить эту горизонтальную структуру, будут и столкновения с копами и подожженые мусорки и, если это в масштабах страны, то, возможно, и боевые действия. Но это лишь поверхность.

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *