Баранавічы: улада закрывае бібліятэку

Аб’яўленая прычына закрыцця бібліятэкі: недахоп грошай. Чыноўнікі кажуць, што бібліятэку трэба «аптымізаваць».

Распавядае мясцовая жыхарка Таццяна Малашчанка:

«Напрыканцы навучальнага году, калі мая дачка здавала акадэмічны канцэрт, я выпадкова даведалася, што бібліятэку ў музычнай школе маюць намер закрыць. З наступнага году яна перастане існаваць. Шчыра скажу, што я вельмі перажываю за бібліятэкі. Практычна ва ўсе гарадзкія бібліятэкі мы запісаныя і наведваем зь дзецьмі. А тут атрымліваецца, што ў год культуры бібліятэку маюць намер закрыць. Тады я вырашыла скласьці зварот да чыноўнікаў і распачала збор подпісаў.»

 

01E6F0C9-6A00-408B-8DB5-2CF94765A6C6_w610_r1_s

 

Агулам было сабрана 117 подпісаў і адпраўлена ў гарвыканкам. У адказе адміністрацыя упэўніла, што закрываць бібліятэку не будзе, але мае намер зрабіць яе спэцыялізаванай, з нотна-музычным фондам, а таксама паступова праводзіць скарачэньні. На думку аўтараў звароту, гэта тое ж самае, што закрыццё.

Верагоднае скарачэньне бібліятэкі ў музычнай школе № 1 у Баранавічах стане ня першым. Раней закрылі бібліятэку ў мясцовым Аўтапарку.

Таццяна Малашчанка распавядае, што на тэрыторыі Баранавічскага раёну робіцца яшчэ прасцей — бібліятэкі не толькі закрываюць — кнігі, назапашаныя ў іх, наўпрост паляць. «Гэта цяжка ўявіць, але такое адбываецца ў нашай краіне — вогнішча зь кніг.» — дадае яна.

Чыноўнікам не прыходзіць у галаву дзеля эканоміі аптымізаваць уласную колькасць. Напрыклад, звольніць ідэолагаў і «замаў замаў дапаможных начальнікаў аддзела», якія часта дублююць функцыі адзін аднаго, займаючыся бязглуздым бюракратызмам і кантролем паўсюль, куды толькі атрымліваецца ўціснуць свой гаспадарскі лыч. Не думае ўлада скарачаць і АМАПаўцаў на шалёных заробках, чья адзіная праца — днямі сядзець на базах і трэніравацца разганяць народныя хваляванні. А бібліятэку — можна і закрыць. Чаму б не? Навошта гэтаму насельніцтву чытаць ды па музычных школах хадзіць? Якая з гэтага карысць дзяржаве? Ніякай.
Спыніць ідыятызм начальства і сваевольства ўлады на ўсех узроўнях — ад дзяржаўнага да мясцовага, можна толькі адным спосабам: усталяваць такі грамадскі лад, пры якім самі людзі, а не назначаныя начальнікі будуць вырашаць, што ім патрэбна.

Один комментарий к “Баранавічы: улада закрывае бібліятэку

  1. вот, а говорят, что книги уже люди не читают, а на самом деле даже нашлись те, кто по-своему попробывали сказать «нет», когда стали закрывать библиотеку

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.