Масавае забойства ў ЗША: 50 загінулых

Напад адбыўся пасля поўначы па тамашнему часу. Тэрарыст (Амар Мацін, 29 год, нарадзіўся ў Нью-Ёрку) зайшоў у клуб з двумя адзінкамі агнястрэльнай зброі і пачаў забіваць наведвальнікаў.

Фота нападніка.

omar-wac8x

Фактычна ўсе людзі ўнутры апынуліся ў закладніках. Пакуль былі жывыя, людзі тэлефанавалі ў паліцыю і прасілі аб дапамозе.

Паліцыянты вырашылі браць клуб штурмам — дзверы былі выбітыя з дапамогай браневіка. У выніку забітымі аказаліся 50 чалавек, улічваючы самога нападніка.

Як паведамляюць СМІ, тэрарыст па пахожданню — аўганец. Ягоны бацька ўжо папрасіў прабачэння за тое, што ўчыніў сына, і дадаў, што тое, што адбылася, не мае дачынення да рэлігіі. Аднак па дадзеным амерыканскага каналу NBC, Мацін перад нападам патэлефанаваў у 911 і аб’явіў аб сваёй вернасці Ісламскай дзяржаве. Блізкае да ІД інформагенцтва Amaq ужо заявіла, што нападнік быў баевіком арганізацыі.

160612080403-04-orlando-shooting-0612-super-169

160612082538-08-orlando-shooting-0612-super-169

160612091354-11-orlando-shooting-0612-super-169

Гэтая масавая страляніна з’яўляецца найбольш крывавай за ўсю гісторыю ЗША.

Можна многа казаць аб каштоўнасці чалавечага жыцця, аб тым як нянавісць і цемрашальства робяць з людзей вар’ятаў, аб розных відах ксенафобіі і аб ролі ў гэтым рэлігіі — і ўсё гэта будзе праўдай. Аднак хочацца задаць іншае пытанне: чалавек (калі яго можна так назваць пасля ўчыненага) забраў 49 жыццяў і ахвяраваў сваім уласным, дадаўшы неверагодную колькасць болі і пакутаў сотням другіх людзей. Пытанне: каму ад гэтага стала лепш? Якія пазітыўныя зрухі гэта прынесла? Каму пасля гэтага будзе дыхацца лягчэй? Ці на свеце пасля гэтага знікнуць геі і гей-клубы? Ці рэзка падымецца маральнасць і ўсе павераць у Бога? Гэтыя пытанні мае сэнс задаць, перш за ўсё, сымпатызантам падобных учынкаў: шматлікім кансерватарам і абаронцам «традыцыйных каштоўнасцяў», якія апладавалі ўчынку Брэйвіка, разгонам гей-парадаў і нападам на мігрантаў…

2 коментария “Масавае забойства ў ЗША: 50 загінулых

  1. Гэтая масавая страляніна з’яўляецца найбольш крывавай за ўсю гісторыю ЗША.

    всмысле?)) может за последние 15 лет?))

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.