Не так даўно ў Маладзечна адбыўся несанкцыянаваны пікет супраць гэтай будоўлі.
Як піша мясцовы жыхар у сваім звароце да прэсы «…комплекс збіраюцца будаваць на ўзвышшы. Унізе — Палачаны, куды ў ліўневыя дажджы ідзе вада, заліваючы цэнтр, а далей — Бярэзіна. А Яхімоўшчына, унікальнае купалаўскае месца, наогул патоне ў гноі і яго водары, бо знаходзіцца ў яме. Як пахне свінакомплекс, мы ведаем добра. Побач, у вёсцы Хожава, ужо пабудаваны свінакомплекс па нямецкай тэхналогіі, праўда, меншы за наш. А возера, куды мы раней ездзілі на рыбалку, стала далёка не прывабным з-за спецыфічных водараў.» Паміж свінакомплексам і шасцю бліжэйшымі вёскамі — ад 800 м. да 2,5 км.
15 чэрвеня Маладзечанскі райвыканкам з нагоды звароту ў Адміністрацыю прэзідэнта жыхароў вёскі Палачаны сабраў людзей у сваім будынку. Вышэйшая адміністрацыя спусціла скаргу людзей да ніжэйшай, раённай — як гэта звычайна і робіцца.
Людзей на сход сабралася поўная зала і яны былі настроены рашуча. З залы гучала пытанне: «Што ж такога павінны зрабіць жыхары Палачанаў, каб гэта пытанне было вырашана на карысць палачанаў?» Вядома, змястоўнага адказу адміністрацыя не дала, ды і наўрад ці магла, бо праэкт быў зацверджаны на самым версе дзяржаўнай піраміды — Лукашэнкам. Застаецца прызнаць, што нягледзячы на паўтысячы подпісаў, сабраных грамадзянамі, далейшы лёс праэкту залежыць толькі ад іх рашучасці і смеласці ў дзеяннях.
Дарэчы, шкода мясцовым жыхарам, што будуць вымушаныя суіснаваць побач са свінакомплексам, які смярдзіць і забруджвае глебу — не адзіная. Акрамя гэтай лакальнай шкоды, свінакомплекс на 100 тысяч галоў, як і іншыя фабрыкі па перапрацоўцы жывых істот на мяса для ежы, наносіць вялізную шкоду прыродзе і з’яўляецца адной з найістотнейшых прычын глабальнага пацяплення. Аб гэтым у 2012 годзе быў зняты фільм «Скотозаговор» (Cowspiracy), з якім мы раім вам азнаёміцца.
Спампаваць на торэнтах: http://rutracker.org/forum/viewtopic.php?t=5010816
Глядзець на Youtube: