На франтах сусветнага супраціву

ГРЭЦЫЯ

23 чэрвеня: «Няхай паўстанні на французскай тэрыторыі будуць яшчэ адным выпадкам нашае барацьбы і арганізаванай дзейнасці. Адзінае становішча, што нам падыходзіць – узмацненне баявой канфрантацыі, адмаўленне страху, сацыялізацыя рэальнасці, і адзіны шлях дасягнуць гэтага – адыход ад суаднясення са стандартамі ў кожнай сферы штодзённага жыцця. Няхай разбітыя шыбы ў Безансоне, сабатаваныя банкаматы, спаленыя ментоўскія машыны ў Парыжы, кактэйлі молатава супраць паліцэйскай станцыі Тулузы стануць спускавым механізмам для рэалізацыі рэвалюцыйных поглядаў, пашыраных паўстанцкімі дзеяннямі праз сацыяльную дэстабілізацыю […] Зранку ў чацвер мы падпалілі выстаўку французскай аўтамабільнай кампаніі Пежо-Сітраэн у Тесалоніках, як жэст мінімальнай салідарнасці з паўстанцамі на вуліцах Парыжа, Тулузы, Ліона і паўсюль.

Анархісцкая ячэйка «Пагромшчыкі»

 

КУРДЫСТАН

Працягваецца бітва за горад Манбіж. Паведамляецца, што падраздзяленні Сірыйскіх дэмакратычных сіл (SDF) заблакавалі паўночны выезд з гораду і рыхтуюцца ўвайсці ў жылыя кварталы. На дадзены момант у ісламістаў адбіта каля 50% гораду.

001

 

https://youtu.be/ptwAnYrOZUk

ЗША

22 чэрвеня ў Каліфорніі актывісты заблакавалі грузавікі і аўтамабілі, якія перавазілі лесанарыхтоўчыя брыгады, пратэстуючы супраць Мендосіно Рэдвуд Компані (MRC), якая знішчае хвойныя лясы.

Пратэстоўцы заклікалі да «блакады з закрыццём» каля варот лесанарыхтоўчага заводу №1, празванага «Паўдарогі да пекла» каля невялікага гораду Комче ў цэнтры паўднёвага округу Мендосіно.

7 чэрвеня дзве трэці выбаршчыкаў у акрузе Мендосіно правялі закон, згодна з якім было забаронена пакідаць стаяць у лесе мёртвыя дрэвы. Нягледзячы на такое рашэнне грамадскасці, MRC працягвае практыку палівання дрэваў хімікатамі, пакідаючы тысячы дрэваў мёртвымі, але стаячымі, павялічваючы і без таго вялікую небяспеку пажару.

«Мы прыкавалі сябе, бо MRC працягвае знішчаць лес, нават пасля таго як людзі загадалі ім спыніцца. Паколькі нармальныя грамадзянскія каналы ўплыву не працуюць – яны атрымаюць грамадскае непадпарадкаванне і негвалтоўнае прамое дзеянне» — сказала мясцовыя старажыхарка Лара Андерсан.

Вялікая група падтрымкі трымала плакаты з надпісамі «Атрута – дрэнны прыклад лясніцтва», «Сямья Фішэраў – правалівайце!» і г.д.

Як паяснілі актывісты, у планы кампаніі ўваходзіць знішчыць аўтэнтычную разнастайнасць дрэваў у лесе і замяніць іх монакультурамі ў камерцыйных мэтах.

 

МЕКСІКА

Расстрэл акцыі пратэсту мексіканскіх настаўнікаў 19-га чэрвеня вызваў выбух узбурэння па ўсёй краіне.

У сталіцы — Мехіка, салідарнасць выразілі студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта. 20 чэрвеня пачаўся страйк, які працягваўся 4 дні. Прайшлі маршы пратэсту.

22 чэрвеня студэнты іншага універсітэта правялі «мега-асамблею»ва ўніверсітэцкім гарадку ў абарону адукацыі і настаўнікаў. Таксама яны перакрылі цэнтральны праспект, спынілі рух аўтобусаў, разграмілі аўтобусныя прыпынкі і падпалілі смеццевыя кантэйнеры. У той жа дзень адбылася стачка пратэсту 200 000 працаўнікоў аховы здароўя.

У той жа дзень адбыўся напад пратэстоўцаў на паліцыю ў штаце Чыўаўа.

У самім жа штаце Оахака пасля расстрэлу акцыі пратэсту не толькі не пайшлі на спад але і пачалі нарастаць. Толькі 23 чэрвеня было арганізавана 20 блакад дарог. Рух на мяжы з Гватэмалай паралізаваны.

У штаце Марэлас, пасля звальнення 50 выкладчыкаў у чэрвені, 10 тысяч выкладчыкаў 24 чэрвеня правялі марш пратэсту. Яны спынілі працу і сабраліся з усіх раёнаў штату, пасля чаго занялі пункты аплаты за праезд на дарогах у некалькіх гарадах, прапускаючы машыны бясплатна. Па афіцыйным дадзеным, у страйку ўдзельнічала палова настаўнікаў штату.

У штаце Герера ў розных раёнах прайшлі акцыі пратэсту настаўнікаў, бацькоў, навучэнцаў і працоўных. На некалькі гадзін былі заблакаваныя федэральныя аўтатрасы. У многіх гарадах прайшлі масавыя маршы.

Пад ціскам пратэстаў, якія нарастаюць, міністр унутраных спраў быў вымушаны правесці сустрэчу з прадстаўнікамі настаўнікаў-страйкоўцаў. Яны перадалі яму патрабаванні, выпрацаваныя на нацыянальных асамблеях CNTE: адмена адукацыйнай рэформы, пачатак працэсу рэарганізацыі адукацыі і перагляд адміністратыўных мер, якія паследвалі за укараненнем рэформы. Той паабяцаў выплаціць кампенсацыі сем’ям загінулых, вызваліць арыштаваных настаўнікаў, выпрацаваць нацыянальны план адукацыі ў супрацы з выкладчыкамі і адмяніць дысцыплінарныя меры, аднак адмовіўся адмяніць рэформу.

Тым часам горад Ношчітлан, штат Оахака, паўстаў супраць улады пасля расправы над настаўнікамі і жыхарамі. Паведамляецца, што падчас нападу пратэстоўцы палівалі іх газам і кулямі, выкрыкваючы расісцкія знявагі. Атака была эшеланаванай, у першым шэрагу ішлі 80 паліцыянтаў. Раз’юшчаныя жыхары крычалі ў адказ: «Калі ў вас ёсць яйкі, выходзьце наперад, гады!». Бой цягнуўся так доўга, што паспелі прыехаць журналісты са сталіцы штата – больш за 2 гадзіны. Паліцыя прымусіла тых, хто здымаў расстрэл жыхароў, якія шпурлялі камяні і петарды, выдаліць здымкі. Каля палудню да карнікаў прыбыла падмацаванне, у тым ліку верталёт, які паліваў пратэстоўцаў газам з воздуху. Калі гранаты з газам скончыліся, паліцыя стала адступаць. Людзі пабачылі гэта і перайшлі ў наступ, схапілі аднаго з жандармаў і пачалі яго збіваць.

Ношчытлан знаходзіцца на перакрыжаванні платных і бясплатных дарог. Першыя блакуюцца, а па другіх прапускаюць толькі прыватныя машыны, просячы рабіць унёскі ў дапамогу сем’ям загінулых. Прыкладна ў кіламетры ад блакады і ўзведзеных барыкад, каля якіх адбываліся сутыкненні, знаходзіцца гасцініца «Хукіла», якую жыхары падпалілі, таму што там знаходзіліся снайперы, што стралялі па натоўпе. На супрацьлеглым канцы поля бою знаходзіцца паліцэйскі пастарунак. Жыхары спалілі і яго, знішчылі паперы і камп’ютары.

У горадзе жыхары збіраюць асамблеі, выбіраюць квартальныя камітэты і абвяшчаюць «народнае самакіраванне».

Нохчытлан

CIUDAD DE MÉXICO, 22JUNIO2016.- Alumnos y maestros pertenecientes a la Universidad Autónoma Metropolitana de Xochimilco realizan un paro de 72 horas en apoyo a la CNTE por los hechos ocurridos en Nochixtlán, Oaxaca. Alumnos salieron a las calles para entregar volantes con el objetivo de mantener informada a la ciudadanía. FOTO: ARMANDO MONROY /CUARTOSCURO.COM

004

 

ЧЫЛІ

23 чэрвеня – чылійскія студэнты не адступаюць у барацьбе за бясплатную адукацыю для ўсіх. Фота з выступаў у розных гарадах:

005

006

007

008

 

З першых дзён існавання чалавечай цывілізацыі ішла, не спыняючыся ні на секунду, вайна паміж прыгнечанымі і прыгнятальнікамі, рабамі і гаспадарамі, эксплуатуемымі і эксплуататарамі. Гэтая вайна – стрыжань чалавечай цывілізацыі. Барацьба волі супраць рабства, праўды супраць хлусні, дабра супраць зла.

Гэта – класавая вайна. Яе фронт пралягае ў кожным горадзе гэтай планеты, на кожнай вуліцы, і ў свядомасці кожнага з нас. Ад яе выніку залежыць, якім будзе нашая будучыня і будучыня нашых дзяцей.

Зводкі з франтоў класавай вайны чытайце на нашым сайце штотыдзень у аўторак.

Крыніцы:

https://insurrectionnewsworldwide.wordpress.com/

http://vk.com/club22093079

http://kurdishdailynews.org

https://www.facebook.com/blackrainboworg

http://325.nostate.net/

http://actforfree.nostate.net/

https://itsgoingdown.org/

https://www.facebook.com/blackrainboworg/

http://earthfirstjournal.org/newswire/

http://www.aitrus.info/

https://www.facebook.com/RebelResearchCentre/

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.