Новая баршчына: адміністрацыя Глуску патрабуе прыгнаць 1400 чалавек для нарыхтоўкі сена

У рукі праваабаронцаў з  трапіла афіцыйнае распараджэнне «Аб аказанні дапамогі ў нарыхтоўцы кармоў», у адпаведнасці з якім кіраўнікі арганізацыяў Глускага раёну павінны забяспечыць накіраванне «ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку» супрацоўнікаў для нарыхтоўкі сена. Ад кожнай арганізацыі — ад 1 да 314 чалавек (мужчын), агулам чыноўнікі запатрабавалі 1400 працоўных.

Пастаўленыя нават канкрэтныя задачы па нарыхтоўцы – па 300 кг з асобы.

Ці будзе гэтая праца аплачвацца — не паведамляецца. Але гледзячы па нахабству мясцовых князькоў будзе нядзіўна, калі працоўныя будуць вырабляць план на неаплатных суботніках.

sena-glusk-60608

Фактычна чыноўнікі ўвялі новую баршчыну па ўзору феадальных часоў. Толькі замест працы на пана — праца на дзяржаву. Залішне казаць, што такія пастановы супярэчаць усім магчымым законам, і ў тым ліку Канстытуцыі. Але пасля прыняцця закону «аб тунеядстве» каго ва ўладных колах яшчэ хвалюе, што там у той Канстытуцыі напісана.
Вынік можна зрабіць толькі адзін: ніякія спасылкі на законы не спыняць нахабства і шалёны наступ на нашыя правы. Спыніць гэта могуць толькі непадпарадкаванне, рашучы пратэст і прамое дзеянне працоўных.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.