Спецназаўцы адловяць двух рысяў для пажыццёвага ўтрымання ў клетцы

Міністр лясной гаспадаркі Беларусі Міхаіл Амельяновіч дазволіў злавіць у Налібоцкай пушчы двух рысяў для міліцэйскага спецназа, дзе летась памерла жывёла што з’яўлялася сімвалам часці. Адбылося гэта восенню 2016 года, пасля больш чым 15 год у клетцы. Самі спецназаўцы, паведамілі, што прычынай смерці стала «туга па памерламу сябру».

Паводле слоў слоў галоўнага ідэёлага часткі 3214, дамоўленасці па гэтым пытанні з міністрам лясной гаспадаркі дасягнуты, але аб тэрмінах, калі драпежнікаў, занесеных, дарэчы, у чырвоную кнігу, пачнуць лавіць, казаць яшчэ рана — вальер яшчэ не адрамантаваны.

«Мы вырашылі правесці поўную рэканструкцыю старой клеткі, у якой нашы рысі пражылі 15 гадоў. Цяпер будаўнічыя работы ў самым разгары, і калі будзе гатовая клетка, складана сказаць. Шукаем сродкі, будуем. Ужо прынятае рашэнне, што падлога ў ёй будзе бетоннай», — сказаў ён.

Пару рысяў часці ў пачатку 2000-х падарылі расійскія калегі. Рысь-самец апошнія два гады жыцця моцна хварэў, у яго быў радыкуліт, таму ён кульгаў. Жывёла памерла ў пачатку 2016 года, ва ўзросце 16 гадоў. Самка рысі пасля смерці свайго сябра пражыла нядоўга — менш за год.

Усяго ў Беларусі жыве не больш за 500 рысяў. Гэтай жывёле не пашанцавала — яна з’яўляецца «сімвалам» міліцэйскага спецназу, у прыватнасці, в\ч 3214. Садысцкія схільнасці беларускіх спецназаўцаў даўно вядомыя, зараз жа бачна, што яны здольныя катаваць не толькі людзей але і жывёлаў. Мы б параілі самім спецназаўцам, а лепей, іх ідэёлагам і распрацоўшчыкам баявітага іміджу, самім пажыць 15 год у зачыненым вальеры і паспаць на бетоннай падлозе.

Дададзім таксама, што спецназаўцаў часткі 3214 улада на працягу многіх гадоў выкарыстоўае для разгону мітынгаў і збіцця нязгодных.

На фота — клетка, у якой утрымліваліся рысі.

Крыніца: http://nn.by/?c=ar&i=183570

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.