Мазыранін, што парэзаў АМАПаўца, атрымаў 18 год калоніі

Мы ўжо пісалі пра справу Андрэя Рабешкі, які, абараняючыся ад шунявак, нанёс ім траўмы нажом (https://pramen.io/ru/2018/04/mazyranin-yaki-parezau-troh-militsyyantau-vystupiu-z-aposhnim-slovam/).

Трое невядомых уварваліся ў двор прыватнага дому 30 красавіка мінулага году. Абуджаны а 4-й уначы настойлівым груканнем, Андрэй выйшаў з дому, дзе паміж ім і людзьмі ў масках завязалася бойка. Мужчына ўжыў нож супраць нападнікаў. Нішто не ўказвала на тое, што неапазнаныя людзі — гэта міліцыянты. У іх не было шчытоў і бронекамізэлек, якія маглі абараніць жыццёва важныя органы. Толькі праз 2 дні Гомельскі УУС паведаміў, што гэта быў не напад, а запланаваны захоп «небяспечнага рэцыдывіста».

11 красавіка Гомельскі абласны суд прызнаў мазырчука Андрэя Рабешку вінаватым у замаху на забойства ды крадзяжы зварачнага апарата і мыйкі высокага ціску. За гэта мужчыне прысудзілі 18 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Андрэй Рабешка ў судзе стаяў за бранявым шклом.

Пацярпелых трое — два супрацоўніка АМАПу Юрчанка і Мадынкоў ды Чаплыгін — супрацоўнік Галоўнага ўпраўлення барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК). Адзін з іх прызнаўся на судзе, што бронекамізэлькі не апраналі адмыслова, каб Рабешка не здагадаўся, што яны з міліцыі. Экспертыза паказала, што Рабешка меў сур’ёзныя пашкоджанні праз збіццё. Акрамя таго, ягоная адвакатка кажа:

«Першапачаткова, калі Андрэя затрымалі, яму пагражалі супрацоўнікі ГУБАЗіК, што ён атрымае 20 гадоў, і што не суд, а яны вырашаюць, колькі ён атрымае».

Прысуд Рабешке вельмі падобны да нядаўняга прысуду Станіславу Барановічу — такая ж дэманстратыўная расправа з тымі, хто яшчэ можа абараняць сваю годнасць і заступацца за сябе і бліжніх — не гледзячы на тое, есць у нападнікаў пагоны ці няма. Смеласць і адвага, адсутнасць страху перад г.зв. «праваахоўнікамі» у сістэме мыслення беларускай дзяржавы мусяць жорстка карацца. І чым больш радыкальны адбор даецца ментам, тым больш жорсткае пакаранне. Гэта — яшчэ адно сведчанне страху рэпрэсіўнай сістэмы перад сваім народам і перад парушэннем яе манаполіі на гвалт. Дзяржава, якой на гвалт не баяцца адказваць гвалтам, перастае пачувацца ўэпўнена і перастае быць дзяржавай у поўным сэнсе гэтага слова.

Менавіта таму у Рабешкі вынялі з жыцця 18 год за учынак, які можна назваць па-чалавечы годным і вартым павагі.

Крыніца: https://novychas.by/hramadstva/andrej-rabeszka-jaki-parezau-milicyjantau-u-maska

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.