Ментоўскі садызм у Лоеве

Пасля брутальнага затрымання міліцыяй журналістаў «Белсату», якія рабілі рэпартаж аб беднасці ў Лоеве, мясцовыя вырашылі распавесці ўсю праўду.
Людміла Панамарчук паведаміла: яе мужа Васіля Дзядкова збіваў ды зневажаў мясцовы мент па прозвішчу Жук: «Пачалі яго збіваць. Ударылі два разы ў твар. Я схапіла гэтага міліцыянта за рукі і спыталася: Што вы робіце? Што мы такое зрабілі? Ён ударыў мяне ў твар. Я павалілася на зямлю, а ён падышоў і ўдарыў мяне нагой у жывот. Вельмі моцна мяне ўдарыў», – сведчыла Людміла Панамарчук.

Людзі, якія лічаць сябе пацярпелымі, звярнуліся ў Лоеўскі аддзел Следчага камітэту з патрабаваннем завесці супраць яго крымінальную справу. Правяранне цягнулася месяцамі, а цяпер людзі атрымалі адмову. Маўляў, доказаў гвалту не знайшлі.

«Я б хацела, каб паднялі відэазапісы, калі нас прывезлі ў пастарунак. Там мусіць быць дакладны час. Жук калі захадзіў трымаў руках адарваны пагон, які сам сабе адарваў. Але ў пастанове пра гэта няма ні слова, як і пра тое, як у грубай форме казаў мне, што мяне пасадзіць, і што са мной на зоне будуць рабіць», – узгадвае Людміла

Ва ўпраўленні Следчага камітэту Гомельскай вобласці паведамілі, што правяранні прайшлі грунтоўна і «нікто нікога не пакрывае».

Жук, які быў узгаданы вышэй, фігуруе і ў Іншай падобнай гісторыі. Жыхарка Лоева Тамара Сітко цвердзіць, што летась «міліцыя» затрымала ды збіла ейнага сына Мікалая. Аднак па версіі следчага камітэта гэта Мікалай пабіў Жука. І зараз ад жанчыны патрабуюць унесці 10 млн. у якасці кампенсацыі шкоды — каб той не падаў у суд. «Нібыта ён сарваў Жуку гальштук, спрабаваў адабраць пісталет», – распавядае Тамара Сітко.

У горадзе кажуць і аб іншым інцыдзенце. Настаўнік Андрэй Гаўрыленка быў сведкам збівання міліцыянтамі матацыкліста. Вядома, не змог прайсці міма. Пасля таго, як вырашыў заступіцца, – пачаліся праблемы.

«Мяне выклікалі ў міліцыю. Там сказалі: вы Андрэй Маркавіч лаяліся (хаця не лаяўся, я настаўнік, я не ўжываю брыдкіх словаў), зрывалі пагоны. Пасля кажуць: вы мусіце заплаціць штраф», – абураецца Андрэй Гаўрыленка.

Увесь сённяшні дзень начальнік Лоеўскай міліцыі ды ўсе ягоныя намеснікі былі недасяжныя на месцы працы — журналісты не маглі з імі звязацца. Як і ўласціва ўсім тым, хто робіць брудныя і ганебныя справы, карнікі баяцца агалошвання, публічнасці і адкрытай размовы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *