На франтах сусветнага супраціву

УКРАІНА

Група мясцовых жыхароў у горадзе Тарэцке (былы Дзяржынск) увечары 4 ліпеня паспрабавала спыніць рух вайсковай тэхнікі ўкраінскай арміі. Усяго сабралася каля 100 чалавек. Прычына: людзі не жадалі быць абстралянымі.

Супрацоўнікі мясцовай паліцыі былі паднятыя па трывозе. Як паведамляе мясцовае паліцэйскае кіраўніцтва: «З нагоды страха перад абстрэлам Тарэцка баевікамі група мясцовых паспрабавала заблакаваць нашых вайскоўцаў, якія мянялі сваё месцазнаходжанне».

Па стане на 23.20 пратэст спынены, жыхары разышліся. Да раніцы ў Тарэцку арганізаванае ўзмоцненае патруляванне.

Адзначым, што Тарэцк у апошні час падвяргаўся абстрэлам з боку баевікоў ДНР. Як пішуць у сацсетках некаторыя жыхары, гэта адбылося ад таго, што ў горадзе знаходзяцца падраздзяленні УСВ (Узброеных сіл Украіны), якія адтуль страляюць па тэрыторыі ДНР. У выніку артылерыйскіх «дуэлей» пакутуюць мясцовыя жыхары.

 

001

 

ГЕРМАНІЯ

7 ліпеня групай жанчын-анархістак у горадзе Іхенхаўзен, Баварыя, быў атакаваны будынак, які належыць бізнэсоўцу Неджету Айдзіну, які вядомы сваёй нянавісцю да курдаў. Гэта быў адказ на атакі супраць горада Амед (тур. Дыярбакыр) у Турцыі, у выніку якога былі забітыя сотні барацьбітаў і грамадзянскіх, а таксама выпаленыя тысячы квадратных кіламетраў лясоў.

002

003

 

ФРАНЦЫЯ

На паўночным усходзе Францыі 4 паляўнічых вышкі былі спаленыя мясцовымі актывістамі ФВЗ (Фронту вызвалення жывёл)

004

 

НІДЭРЛАНДЫ

9 ліпеня гарадскія паўстанцы знішчылі 8 банкаматаў у Гаазе ў салідарнасць з паплечнікам, затрыманым у г. Ахен, Германія, па падазрэнню ў экспрапрыяцыі.

З камюніке нідэрландскіх анархістаў: «6 ліпеня ён быў затрыманы ў Амстэрдамі і зараз знаходзіцца ў турме, чакае экстрадыцыі у Германію. За тыдзень да гэтага паплечнік з Гішпаніі быў экстрадыраваны ў Германію. Мы заклікаем усіх рабіць акцыі салідарнасці з арыштаванымі паплечнікамі! […] Нам няма ніякая справы, сапраўды нашыя сябры адказныя за рабаванні ці не. Экспрапрыяцыя – палітычна і этычна легітымная практыка, метад барацьбы, які таксама з’яўляецца часткай гісторыі рэвалюцыйных рухаў.

Нягледзячы на пастаянныя спробы Улады звесці гэты метад да «бытавых злачынстваў», якія матываваныя асабістай сквапнасцю, факт у тым, што экспрапрыяцыя месцаў канцэнтрацыі капіталу – звычайная практыка гісторыі: ад анарха-сіндыкалісцкіх груп пачатку 20 стагоддзя, якія рабавалі банкі ў падтрымку страйкаў альбо каб дапамагаць сем’ямі зняволеных, да разнастайных аўтаномных груп 70-х – 80-х.

Неадкладную свабоду ўсім нашым паплечнікам! Спаліць усе турмы! Знішчыць усе банкі!»

КУРДЫСТАН

10 ліпеня паведамлялася што 9 турэцкіх салдат забіта курдскімі атрадамі на паўночным усходзе Турцыі.

Цягам некалькіх дзён партызанамі ППК (Працоўнай партыі Курдыстана) і YPS (Атрадамі грамадзянскай абароны) былі ажыццяўлёны напады з выкарыстаннем бомбаў супраць паста турэцкай арміі ў правінцыі Мардзін і напад на патруль у правінцыі Хакары. Агулам было забіта 9 салдат ворага, нашмат больш – паранена.

Таксама паступалі паведамлення аб жорсткіх баях у наваколлі населенага пункта Кулп на паўночны ўсход ад Амеда (Дыярбакыру) паміж ППК і паліцэйскімі падраздзяленнямі а таксама сельскай міліцыі, лаяльнай ураду.

005

Нагадаем, з ліпеня 2015 года на паўночным усходзе Турцыі, населеным пераважна курдамі, ідзе грамадзянская вайна турэцкіх войскаў супраць курдскіх атрадаў самаабароны і партызанаў ППК. Турэцкая армія штурмуе жылыя кварталы, страляючы па дамах з танкаў і артылерыі, у выніку чаго загінула ўжо больш за 600 грамадзянскіх асоб. Турэцкая рэвалюцыйная моладзь называе сваё змаганне працягам рэвалюцыі ў Ражаве і намагаецца пабудаваць у адваяванай у паліцыі і войскаў раёне рэвалюцыйнае самакіраванне.

Падрабязней аб гэтай тэме: http://www.nihilist.li/2016/03/25/idet-grazhdanskaya-vojna-a-mir-molchit/

http://hevale.nihilist.li/2016/02/antropolog-michiganskogo-universiteta-gejdar-daridzhi-zdes-sozdaetsya-antikapitalisticheskij-obraz-zhizni

 

ЗША

6 ліпеня ў розных краінах ЗША прайшлі дэманстрацыі супраць забойства двух чарнаскурых амерыканцаў. Пасля сканчэння дэманстрацыі ў Даласе невядомы снайпер (ці снайперы) адкрылі агонь па паліцыі і забілі 6 карнікаў. Яшчэ 5 шпіталізаваныя.

Так каментуюць сітуацыю амерыканскія анархісты (праект itsgoingdown.org):

«Сітуацыя сурьезная і небяспечная. Адабранне нечага жыцця – гэта нешта ўнікальнае ў параўнанні з любымі іншымі агрэсіўнымі дзеяннямі, ў якія мы можам быць уцягнутыя.

Больш за 500 чалавек былі забітыя паліцыяй у ЗША толькі ў гэтым годзе. Лічбы нераўнамерныя: паліцэйскіх афіцэраў загінула нашмат менш, нашмат большая колькасць грамадзянскіх, як правіла метісаў і чорных, знаходзяць свой канец у чорных поліэтыленавых пакетах для цел. У той час як праца паліцыянтаў робіцца бяспечней штогод, тэрор, які яна прыносіць супольнасцям, асабліва супольнасцям «каляровых» расце экспененцыяльна.

Пакуль мы можам толькі гадаць аб матывах альбо фактах, на падставе якіх адбылося здарэнне ў Даласе. […] Супольнасці – на мяжы пералому. Злосць напаўняе сэрцы многіх. І зараз мы ўваходзім у эру, калі адны чальцы сям’і трансліруюць у live-рэжыме тое, як ад рук паліцыі гінуць іншыя чальцы іх сям’і – многія знойдуць сябе на мяжы націскання спускавога кручку.

Ці можам мы працягваць апраўдваць крывавы тэрор, які закон ЗША не толькі ажыццяўляе, а для ажыццяўлення якога ён існуе, і пры гэтым не разумець людзей, якія былі падштурхнутыя да краю і адчуваюць патрэбу адказаць яму тым жа? Як мы можам апраўдваць трэніраваных афіцэраў за тое што яны дзейнічалі «эмацыйна і імпульсіўна», без аглядкі на чалавечае жыццё, і пры гэтым нападаць на многіх тых, хто быў канчаткова падштурхнуты да «эмацыйных і імпульсіўных» дзеянняў у барацьбе за сваё жыццё?

Краіна – на мяжы масавага грамадзянскага бунту. Прычына – палітычны, сацыяльны і эканамічны аспекты жыцця робяцца ўсё больш адцягнутымі адзін ад другога, краіна раскалваецца і стратыфікуецца. Разрыў паміж багатымі і беднымі расце, гэтаксама як расце разрыў паміж тымі, хто, з аднаго боку, шукае свабоды і справядлівасці і тымі, хто супрацьстаіць ім у жаданні даць рэакцыйныя адказы на складаныя пытанні. Мы назіраем, як гэтая краіна сутыкаецца са сваім расісцкім, жахлівым, генацыдным мінулым, як дзень за днём працягваюцца атакі на прадстаўнікоў супольнасцяў чорных і метысаў… Няўжо не зразумела, што здарэнні ў Даласе былі непазбежнымі?

Тыя ж самыя правыя рэакцыянеры, якія заклікаюць людзей узбройвацца супраць дэспатычнага ўраду, першыя ж кінуцца абараняць «закон і парадак», як і дзяржаву, як і паліцыю, якая служыць гэтым жа мэтам. Яны будуць паліваць брудам, атакаваць, асуджаць кожнага чорнага, метыса, левага, гея, мусульманіна альбо проста любога, хто не белы рэакцыянер[…].

Аднак пытанне ў тым […] , ці павернемся мы самі спінаю да маргіналізаваных людзей і ці дазволім сабе стаць глашатаямі для манапалізацыі гвалту у руках расісцкіх наглядчыкаў ад дзяржавы? Ці мы паспрабуем зразумець сэнс гвалтоўных адказаў ад прыгнечаных? […] Ці паразумеем мы, што супраціў і бунт не заўсёды змяшчаюцца ў прыгожых маленькіх скрыначках, якія заўсёды будуць трымаць нас у зоне камфорту і супадаць з нашымі адчуваннямі?

Ці станем мы на адзін бок з тымі, хто стаміўся быць проста ахвярамі тэрору, санкцыянаванага дзяржавай? Ці мы пагодзімся з суддзямі тых, хто знайшоў смеласць ударыць у адказ па прадпісанням і правілам дзяржавы?

Прыгнечаныя і маргіналізаваныя людзі не выбіраюць правілы свайго ўдзелу ў грамадстве. Яны не выбіралі стагоддзі генацыду, рабства, законы Джыма Кроў (сукупнасць законаў аб расавай сегрэгацыі, — прым. перакл.), жыццё ў рэзервацыі, мілітарызаваныя межы, рэйды ICE (Immigration and Customs Enforcement – Кантроль іміграцыі і мытні, федэральнае агенцтва па правапрымяненню норм, датычных аховы дзяржаўных межаў і міграцыі, — прым. перакл.), перапоўненыя турэмныя камеры, дзяцей, якія недаядаюць і расісцкія забойствы з боку паліцыі. Яны не выбіралі гвалт, які стаў штодзённай рэчаіснасцю іхняга жыцця. Гэтыя ўмовы, правілы гульні, ў якія іх уцягнулі, былі напісаныя тымі, хто арганізуе і падтрымлівае тэрор супраць гэтых супольнасцей і народаў.

Мы павінны заўсёды стаяць з тымі, хто стаміўся ад прыгнёту і б’е ў адказ. Гэта наша роля – дапамагаць гэтаму працэсу, дапамагаць змаганню за вызваленне ўсіх працоўных і маргіналізаваных людзей, а не асуджаць іх і не прымаць бок ворагу ў гэтым канфлікце.»

На фота: даласскі стралок Міка Хаў’ер Джонсан

 

006
Мапа забойстваў людзей паліцыянтамі ў ЗША з 2014 году

 

007

 

 

Горад Сант Пауль, Мінесота: 8 ліпеня паведамлялася, што у адказ на скаардынаваную кампанію «уміратварэння» анты-паліцэйскіх пратэстаў з боку шэрагу грамадзянскіх актывістаў, НКО і паліцыі (паасобку, але ў сумесным вектары) зранку 8 ліпеня шэраг «неўтаймаваных» бунтароў выйшаў на вуліцы, каб ударыць у адказ. Праз дзень пасля смерці Філандо Касціля пратэсты працягваліся не толькі ў форме арганізаваных дэманстрацый але ў форме арганізаваных атак на паліцэйскую і капіталістычную маёмасць.

008

009

 

ЧЫЛІ

5 ліпеня тысячы студэнтаў выйшлі на вуліцы ў Чылі, патрабуючы бясплатнай адукацыі. У сталіцы – Сантьяга шлях удзельнікам маршу перагарадзіла паліцыя. Яны накіроўваліся да міністэрства адукацыі, жадаючы ўручыць ліст міністру адукацыі. Кардон паліцыянтаў быў закіданы камянямі, у адказ карнікі ўжылі слезацечны газ і вадамёты. Былі затрыманыя 140 чалавек, з якіх 40 – непоўнагадовыя.

 

010

 

З першых дзён існавання чалавечай цывілізацыі ішла, не спыняючыся ні на секунду, вайна паміж прыгнечанымі і прыгнятальнікамі, рабамі і гаспадарамі, эксплуатуемымі і эксплуататарамі. Гэтая вайна – стрыжань чалавечай цывілізацыі. Барацьба волі супраць рабства, праўды супраць хлусні, дабра супраць зла.

Гэта – класавая вайна. Яе фронт пралягае ў кожным горадзе гэтай планеты, на кожнай вуліцы, і ў свядомасці кожнага з нас. Ад яе выніку залежыць, якім будзе нашая будучыня і будучыня нашых дзяцей.

Зводкі з франтоў класавай вайны чытайце на нашым сайце штотыдзень у аўторак.

Крыніцы:

https://insurrectionnewsworldwide.wordpress.com/

http://vk.com/club22093079

http://kurdishdailynews.org

https://www.facebook.com/blackrainboworg

http://325.nostate.net/

http://actforfree.nostate.net/

https://itsgoingdown.org/

https://www.facebook.com/blackrainboworg/

http://earthfirstjournal.org/newswire/

http://www.aitrus.info/

https://www.facebook.com/RebelResearchCentre/

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.