На франтах сусветнага супраціву

РАСІЯ

13 ліпеня ў Санкт-Пецербурге адбыўся страйк 150 працоўных-будаўнікоў. Яны занятыя субпадраднымі арганізацыямі і працуюць на будоўлі стадыёну «Зеніт-Арэна» на Крэстоўскай выспе. Працоўныя пратэставалі супраць невыплаты заробку. «Трэці месяц мы працуем бесплатна. Яны нас кормяць заўтракамі, абяцаюць заробак заўтра-паслязаўтра» — сказаў журналістам адзін са страйкоўцаў.

Увечары 13 ліпеня працоўныя заблакавалі ўезды і выезды з будпляцоўкі а таксама аўтамабіль кіраўніцтва генеральнага падрадчыка «Инжтрансстрой-Спб».

У той жа дзень працоўныя вырашылі масава звольніцца, але кіраўніцтва кампаніі заявы не падпісала.

Улады сцягнулі да месца страйку нарады палцыі і паліцэйскага спацназу. Таксама на арэну прыбылі галава камітэта па будаўніцтву гораду і віцэ-губернатар Пецярбургу. Улады гораду і кампанія-субпадрадчык вінавацяць у сітуацыі адзін аднаго.

 

001

БЕЛЬГІЯ

У ноч на 14 ліпеня ў цэнтры Брусэля адбыліся тры выбухі, у выніку якіх згарэлі 8 прыпаркаваных аўтамабіляў. Усё гэта адбылося нездалёк ад будынку Еўрапарламенту у бізнес-раёне Сен-Жіль.. Па «почырку» гэта вельмі падобна на дзеянні мясцовых анархістаў.

 

002

КІТАЙ

Як паведамляецца, ў першую палову 2016 года колькасць страйкаў і іншых акцый пратэсту працаўнікоў у Кітаі вырасла на 20% у параўнанні з тым жа перыядам 2015 года. У пачатку года адзначаўся бум хваляванняў у будаўнічай галіне. Зараз ім на змену прыйшоў істотны рост працоўных пратэстаў у сферы транспарту. Агулам за першае паўгоддзе ў Кітаі адбылося не менш за 1456 страйкаў і пратэстаў, што на 19% болей, чым год таму.

Хаця калектыўнае змаганне па-за рамкамі афіцыйных дзяржаўных прафсаюзаў у Кітаі забаронена, працоўныя часта аб’ядноўваюцца для сумесных дзеянняў і ўлады глядзяць на гэта скрозь пальцаў, калі наймальнік – не з кантынентальнага Кітаю.

Працягваецца і пашырэнне геаграфіі працоўных пратэстаў. Да прамысловага ядру Гуандуна далучыліся прыбярэжныя правінцыі Шаньдун і Цзянсу, а таксама ўнутраная правінцыя Хэнань – больш за 100 выступаў за апошнія 6 месяцаў.

 

003

 

КУРДЫСТАН

11 ліпеня паведамлялася, што ад ІДІЛаўцаў была вызваленая большая частка наваколля гораду Хезване, пры гэтым 26 ісламістаў было забіта.

Наступ працягваецца і ў мясцовасці Себі Нехрат. 16 байцоў ворагу забіта, знішчаны адзін армейскі аўтамабіль. Мясцовасць была замініраваная, таму зараз байцы SDF актыўна ачышчаюць яе ад мін.

Таксама паведамляецца аб забойствы 13 ісламістаў у баях вакол школы ў горадзе Эквіль.

 

ТУРЦЫЯ

У квартале Газі, Стамбул пасля спробы вайсковага перавароту прыхільнікі Эрдагана пры падтрымцы ісламістаў выкарысталі сітуацыю і напалі на прыхільнікаў усіх апазіцыйных рухаў. Мясцовыя левыя радыкалы ўступілі ў вулічныя бойкі.

004

005

006

 

ЗША

17 ліпеня у горадзе Батон Руж, штат Луізіана, узброены мужчына (як потым аказалася – 29-гадовы ветэран Іракскай вайны і былы сержант марской пяхоты) застрэліў траіх паліцыянтаў.

Як паведамляецца, пасля разводу ён афіцыйна памяняў сваё імя і стаў звацца Космо Сентепенра, а таксама далучыўся да груп «радыкальных афраамерыканцаў» (такі тэрмін выкарыстоўваюць СМІ).

Космо таксама зьяўляўся аўтарам трох кніг аб эзатэрыке, правільным харчаванні і духоўных практыках.

Незадоўга да свайго нападу ён размясціў у сеціве відэа, у якіх заклікаў да барацьбы з паліцыяй і помсты за забітых паліцыянтамі чорнаскурых. «… няма сэнсу пратэставаць. Ёсць толькі дзве рэчы, якія мусяць прымусіць іх рэагаваць: удары ў адказ і грошы. Іх хвалюе толькі прыбытак і кроў. Прыбытак і кроў» — кажа ён у сваім відэазвароце.

007

 

 

З першых дзён існавання чалавечай цывілізацыі ішла, не спыняючыся ні на секунду, вайна паміж прыгнечанымі і прыгнятальнікамі, рабамі і гаспадарамі, эксплуатуемымі і эксплуататарамі. Гэтая вайна – стрыжань чалавечай цывілізацыі. Барацьба волі супраць рабства, праўды супраць хлусні, дабра супраць зла.

Гэта – класавая вайна. Яе фронт пралягае ў кожным горадзе гэтай планеты, на кожнай вуліцы, і ў свядомасці кожнага з нас. Ад яе выніку залежыць, якім будзе нашая будучыня і будучыня нашых дзяцей.

Зводкі з франтоў класавай вайны чытайце на нашым сайце штотыдзень у аўторак.

Крыніцы:

https://insurrectionnewsworldwide.wordpress.com/

http://vk.com/club22093079

http://kurdishdailynews.org

https://www.facebook.com/blackrainboworg

http://325.nostate.net/

http://actforfree.nostate.net/

https://itsgoingdown.org/

https://www.facebook.com/blackrainboworg/

http://earthfirstjournal.org/newswire/

http://www.aitrus.info/

https://www.facebook.com/RebelResearchCentre/

http://www.euronews.com/

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.