Турцыя: спроба вайсковага перавароту

Першымі каля поўначы былі захопленыя тэлестанцыя, масты праз Басфор, будынак Генштабу і шэраг дзяржаўных будынкаў. Пасля гэтага путчысты аб’явілі аб пераходзе ўлады ў краіне пад кіраўніцтва «Рады міра», якая распрацуе новую канстытуцыю і «узновіць у Турцыі законнасць, дэмакратыю і правы чалавека» і увялі каменданцкую гадзіну.

Са словаў афіцыйных асоб, лаяльных Эрдагану, кіраўніком перавароту з’яўляўся 75-гадовы Фетулах Гюлен — былы паплечнік Эрдагана, папулярны ісламскі грамадскі дзеяч, лідар руху «Хізмет», які жыве ў ЗША. Сам Гюлен сваё лідарства адмаўляе.

Усю ноч у Стамбуле ішлі баі паміж урадавымі вайскамі і паліцыяй і вайскамі, лаяльнымі Эрдагану, былі збітыя верталёты путчыстаў. Аднак відавочна, што не ўсе ўзброеные сілы падтрымалі путчыстаў, у прыватнасці, паведамляецца, што вернымі прэзідэнту засталіся Ваенна-марскія сілы.

Спробу перавароту асудзілі ўсе буйныя палітычныя партыі Турцыі (у тым ліку галоўная курдская партыя HDP), прэзідэнт ЗША і Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун.

Акрамя таго, на вуліцы Анкары і Стамбула у падтрымку Эрдагана вышлі тысячы жыхароў — той заклікаў іх да акцыяў падтрымкі, звярнуўшыся да народу праз Скайп (гл.фота). Цікава, што аўтарытарны кіраўнік, які цягам свайго прэзідэнцтва змагаўся са свабодай слова ў інтэрнэце (у Турцыі неаднаразова блакаваліся сацсеткі), сам прыбег да яе ў сітуацыі небяспекі.

Жыхары супрацьстаялі вайскоўцам і спрабавалі іх раззброіць.

На дадзены момант у выніку мяцежу 60 чалавек забіта, больш за 1000 паранена. 754 салдат і афіцэраў арыштавана, з іх 5 генералаў.

Путчысты паведамляюць аб тым што «працягнуць барацьбу», але сумнеўна, што ў іх яшчэ ёсць на гэта сродкі і рэсурсы.

005

003

004

002

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.