Партыя АГП пераабрала лідара

17 ліпеня адбыўся з’езд АГП (Аб’яднанай грамадзянскай партыі, якая прытрымліваецца ліберальна-дэмакратычнага накірунку). Яе лідар з 2000 году — Анатоль Лябедзька. Выбарчыя з’езды партыі праводзяцца кожныя 2 гады, такім чынам гэта ўжо восьмы тэрмін Лябедзькі на пасадзе кіраўніка.

На з’ездзе пасля вылучэння кандыдатаў і справаздачы старшыні прайшла дыскусія і абмеркаванне працы за апошні тэрмін. Як паведамляюць прысутныя журналісты, на фоне амаль дзясятку памяркоўных і хвалебных выступаў толькі Людміла Гразнова і Анатоль Паўлаў пакрытыкавалі партыю. Сам Лябедзька назваў прысутных у залі «элітай»: ««У каго былі пэсімістычныя ноткі: вы мяне не пераканалі. Вы для мяне эліта. Што, эліта сядзіць у Палаце прадстаўнікоў? Там сядзяць людзі, якія самі сябе прызначылі і якія завялі краіну ў тупік. Што, эліта сядзіць ва ўрадзе? Не. »

Вынікам галасавання па абранню кіраўніка стала: 57,2% галасоў за Лябедзьку, на другім месцы — Васіль Палякоў (38,7%).

Такім чынам дзейсны кіраўнік партыі знаходзіцца на сваёй пасадзе усяго на 6 год меней, чым Лукашэнка — на пасадзе прэзідэнта (16 супраць 22).

Шараговыя прыхільнікі апазіцыі і (радзей) апазіцыйныя лідары скардзяцца на тое, што ў палітычныя партыі і рухі не ідзе моладзь і ўплыў партый у грамадска-палітычным жыцці, і без таго невысокі, памяншаецца. Гледзячы на такія пераабранні, робіцца зразумела, чаму. Як ва ўладзе, так і ў апазіцыі дзейнічаюць адны і тыя ж механізмы: барацьба за ўладу, імкненне любой цаной захаваць сваю пасаду, пастаноўка ўласных амбіцый вышэй за агульныя інтарэсы. Урэшце, гэта ўласціва для любых гіерархічных структур.

Анархісты ўсіх краін крытыкуюць партыйную сістэму за тое, што яна з’яўляецца толькі шырмай для ўлады багатых і не адпавядае прынцыпам народаўладдзя. Сённяшнія выбары АГП як нельга лепш прадэманстравалі актуальнасць гэтай крытыкі для партыйнай сістэмы Беларусі. Апазіцыя, што называе сабе дэмакратычнай, не надта адрозніваецца па сваёй структуры і арганізацыі кіраўніцтва ад дыктатарскага рэжыму. А таму адток людзей з яе будзе працягвацца, і людзі, якія прагнуць палітычнага дзеяння, будуць больш уцягвацца ў нефармальныя палітычныя структуры, НДО ці пазапартыйныя групоўкі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.