Міліцыянты збілі хлопца, які збіраўся паступаць у Акадэмію МУС

Аляксандр Царэвіч, спартовец-плавец з Ліды, пагадзіўся часова выйсці са шпіталю, каб пагутарыць з журналістамі. У лякарню ён трапіў пасля сустрэчы з лідскімі міліцыянтамі.

Адбылося гэта так: а 2:00 уначы 24 лютага хлопец выйшаў з клубу «Маяк» і збіраўся паехаць дамоў. Але на выхадзе з клуба паслізнуўся і паваліўся ў снег, а калі падняўся, побач з ім ужо былі патрульныя міліцыянты. Без тлумачэння прычынаў яны адвялі маладзёна на паркоўку, дзе груба закінулі ў аўтамабіль, пры гэтым у нейкі момант яго нага была па-за салонам аўтамабіля — не зважаючы на гэта міліцыянты білі дзвярыма па ей, каб закрыць машыну. Экспертыза выявіла ў крыві Аляксандра 1,53 праміле алкаголю. Паводле пратакола, ён чапляўся да людзей ды парушаў грамадскі парадак.

Але падпісваць гэткі дакумент хлопец адмовіўся. І тады міліцыянты пачалі жорстка збіваць маладзёна. Пасля аднаго з удараў Аляксандр страціў прытомнасць. Калі ачуняў, побач ужо быў доктар брыгады хуткае дапамогі, які канстатаваў стабільны стан затрыманага. Яшчэ праз некаторы час маладзёна адпусцілі. Дарэчы, пратакола ён гэтак і не падпісаў.

Спецыфічнасці гісторыі надае тое, што адзін з тых, хто збіваў Аляксандра — ягоны былы сусед.

Пасля выхаду з лякарні Аляксандр Царэвіч будзе намагацца давесці, што працаўнікі МУС паводзілі сябе незаконна. Ды і сам Аляксандр марыць паступіць у Акадэмію МУС. Выпадак, які адбыўся з ім не пазбавіў яго энтузіязма наконт службы ў ворганах. Ён па-ранейшаму збіраецца прабівацца на міліцэйскую працу. «Будзем такіх караць» — кажа ён карэспандэнтам.

Аб тым, як будуюцца ўзаемаадносіны паміж міліцыянтамі, і чаму этая праца разбуральная ў першую чаргу для асобаў саміх службоўцаў — чытайце ў нашым аналітычным артыкуле «Как милиционеры обходятся со своими сослуживцами»: https://pramen.io/ru/2017/04/kak-militsionery-obhodyatsya-so-svoimi-sosluzhivtsami/

Крыніца: http://belsat.eu/programs/militsyyant-zbiu-hloptsa-yaki-maryts-stats-militsyyantam/

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.