Заява блоку анархістаў штата Оахака (Мексіка)

Працягваем распавядаць чытачам сайта пра сацыяльную барацьбу ды анархiзм у Мексiцы. Прапануем азнаемiцца з заявай анархстаў, якая датычыцца падзей у Нахчытлане і Вігуэры (падрабязней пра гэта глядзiце ў нашым папярэднiм матэрыяле).

Ва ўмовах апошніх рэпрэсій і гвалту па ўсёй краіне, мы – розныя анархісцкія калектывы і асобы вырашылі выказаць нашую салідарнасць тым, што выйшлі на вуліцы і правялі шэраг акцый у розных частках краіны, якія пакутуюць ад ўдараў дзяржавы і супраціўляліся разам з народам.

Асабліва падчас апошніх актаў рэпрэсіі супраць народнай барацьбы мы пачалі ўключацца ў працу грамадскіх месцаў камунікацыі народу, для таго каб выказвацца і пратэставаць супраць крыміналізаціі (анархісцкага руху, — прым.перакл.) дзяржавай і рознымі часткамі сацыяльнага руху, якія перанялі ад дзяржавы абвінаваўчую палітыку і погляды. Нас клеймілі агентамі, правакатарамі, бандытамі і іншымі эпітэтамі з-за нашых формаў барацьбы, не не беручы да ўвагі тое, што ў апошні час анархісцкі рух удзельнічаў і быў салідарны з усімі эпізодамі барацьбы народу і не патрабаваў нічога ў замен акрамя сапраўднай сацыяльнай рэвалюцыі без дзяржаў, межаў, рэлігій альбо рэпрэсіўных структур, і заўсёды неc з сабой практыку анархісцкага ідэалу.

Таму мы не прызнаем ніякіх формаў перамоў з дзяржавай, якая забіла 11 нашых паплечнікаў у Нахчытлане і Вігуэры, і выражаем сваю агіду адносна перамоў настаўнікаў з федэральным урадам, таму што жыцці загінулых нельга выкарыстоўваць для вядзення перамоў.

Таксама мы выказваем поўную салідарнасць з народнай барацьбой, якая зараз выразна расце і падтрымліваем сем’і паплечнікаў, якія загінулі зараз ці ў мінулым.

Мы адмяжоўваемся ад дзяржаўных правакацый і ад абвінавачванняў як дзяржавы так і розных фракцый народнага руху.

«БУНТАРЫ – НЕ ТЫЯ, ХТО СТВАРАЮЦЬ СУСВЕТНЫЯ ПРАБЛЕМЫ. ГЭТА СУСВЕТНЫЯ ПРАБЛЕМЫ СТВАРАЮЦЬ БУНТАРОЎ».

24.06.2017

Крыніца

Пераклад на беларускую: Прамень

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.