Амерыканскія геі патролілі Шуневіча

У горадзе Луісвіль, штат Кентукі, адбыўся гей-прайд на якім нечакана быў заўважаны міністр унутраных спраў беларусі Ігар Шуневіч. Праўда, толькі на плакаце.

Беларуская ЛГБТ-актывістка Віка Біран, якая знаходзіцца ў Луісвіле з навучальным візітам, патлумачыла гэта тым, што Шуневіч «вельмі цікавіцца тэматыкай ЛГБТ, у прыватнасці лесбіянкамі, але ён рэдка выязджае з Беларусі і падарожнічае, таму я вырашыла што сёння ён разам са мной у горадзе Луісвіле».

 

 

 

 

Нагадаем 17 траўня, у Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, амбасады Вялікабрытаніі і ЗША ў Менску вывесілі вясёлкавыя сьцягі. 20 траўня Міністэрства ўнутраных спраў апублікавала заяву, дзе назвала аднаполыя адносіны падробкай. 21 траўня на сайце petitions.by пачаўся збор подпісаў «За міліцыю для ўсіх». У пэтыцыі просяць праверыць законнасьць выказваньняў МУС. Пад пэтыцыяй падпісалася больш за 1800 чалавек.
21 траўня кіраўнік МУС Ігар Шуневіч назваў вывешваньне міжнароднага сымбаля ЛГБТ-супольнасьці прапагандай «непрымальнага» ладу жыцьця.

Крыніцы:
https://www.facebook.com/siarhei.sparysz/posts/1033251406833182
https://www.svaboda.org/a/29293000.html

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.