Дзень інтэнаўта (карыстальніка Інтэрнэта) адзначаецца 23 жніўня як дзень народзінаў Сусветнай сеткі, якая была распрацаваная ў лабараторыях CERN (Еўрапейская арганізацыя ядзерных даследванняў) у Швейцарыі у перыяд 1989-1990 гадоў і адкрылася для новых карыстальнікаў у 1991-м.
Сёння ў свеце больш за 2,8 міліярда інтэрнаўтаў — больш за 1\3 насельніцтва планеты.
Інтэрнэт даў чалавечай цывілізацыі невядомую раней хуткасць распаўсюду інфармацыі і даступнасць ведаў. Ніколі ў гісторыі чалавецтва інфармацыя не была такой лёгкай для атрымання людзям незалежна ад іх класавай ці нацыянальнай прыналежнасці. Інтэрнэт зрабіў магчымым аграмадны рывок у развіцці навукі, масавай адукацыі, сацыяльнай самаарганізацыі грамадзян і іх палітычнай мабілізацыі. Цяжка пераацыаніць ролю Інтэрнэта ў развіцці рэвалюцыйных сацыяльных рухаў апошніх гадоў.
Урады ўсіх краін бачаць у Інтэрнэце пагрозу і намагаюцца ўзяць яго пад кантроль. Але з новымі метадамі кантролю непазбежна з’яўляюцца і метады яго абыходу.
Бізнесмэны і карпарацыі люта змагаюцца супраць «парушэння аўтарскіх правоў», якім, на іх погляд, з’яўляецца свабодны распаўсюд музыкі і фільмаў у Інтэрнэце. Яны лабіруюць драконаўскае заканадаўства і турэмныя тэрміны для арганізатараў торент-трэкераў. Аднак нягледзячы на гэта трафік пірацкага медыя-кантэнту па ўсім свеце толькі расце.
Але ў той жа час гучаць перадасцярогі: масавы распаўсюд Інтэрнэту пацягнуў за сабой і шэраг негатыўных з’яў: атамізацыю людзей у выніку іх сыхода ў сацсеткі; дэвальвацыю слоў, сэнсаў, паняткаў і пачуццяў з-за празмернасці патокаў інфармацыі; згубленне моладдзю навыкаў жывой камунікацыі; сыход людзей ад рэальных праблем ва ўтульны віртуальны свет.