Міжнародны дзень інтэрнаўта

Дзень інтэнаўта (карыстальніка Інтэрнэта) адзначаецца 23 жніўня як дзень народзінаў Сусветнай сеткі, якая была распрацаваная ў лабараторыях CERN (Еўрапейская арганізацыя ядзерных даследванняў) у Швейцарыі у перыяд 1989-1990 гадоў і адкрылася для новых карыстальнікаў у 1991-м.

Сёння ў свеце больш за 2,8 міліярда інтэрнаўтаў — больш за 1\3 насельніцтва планеты.

Інтэрнэт даў чалавечай цывілізацыі невядомую раней хуткасць распаўсюду інфармацыі і даступнасць ведаў. Ніколі ў гісторыі чалавецтва інфармацыя не была такой лёгкай для атрымання людзям незалежна ад іх класавай ці нацыянальнай прыналежнасці. Інтэрнэт зрабіў магчымым аграмадны рывок у развіцці навукі, масавай адукацыі, сацыяльнай самаарганізацыі грамадзян і іх палітычнай мабілізацыі. Цяжка пераацыаніць ролю Інтэрнэта ў развіцці рэвалюцыйных сацыяльных рухаў апошніх гадоў.

Урады ўсіх краін бачаць у Інтэрнэце пагрозу і намагаюцца ўзяць яго пад кантроль. Але з новымі метадамі кантролю непазбежна з’яўляюцца і метады яго абыходу.

Бізнесмэны і карпарацыі люта змагаюцца супраць «парушэння аўтарскіх правоў», якім, на іх погляд, з’яўляецца свабодны распаўсюд музыкі і фільмаў у Інтэрнэце. Яны лабіруюць драконаўскае заканадаўства і турэмныя тэрміны для арганізатараў торент-трэкераў. Аднак нягледзячы на гэта трафік пірацкага медыя-кантэнту па ўсім свеце толькі расце.

Але ў той жа час гучаць перадасцярогі: масавы распаўсюд Інтэрнэту пацягнуў за сабой і шэраг негатыўных з’яў: атамізацыю людзей у выніку іх сыхода ў сацсеткі; дэвальвацыю слоў, сэнсаў, паняткаў і пачуццяў з-за празмернасці патокаў інфармацыі; згубленне моладдзю навыкаў жывой камунікацыі; сыход людзей ад рэальных праблем ва ўтульны віртуальны свет.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.