На франтах сусветнага супраціву

УКРАІНА

25 жніўня ў Кіеве на стаянцы, якая ахоўваецца, быў спалены аўтамабіль адваката Аляксея Святагора, заснавальніка «саюзу журналістаў-догхантэраў».

Святагор неаднаразова заяўляў, што на ягоным рахунку больш за тысячу забітых бадзяжных сабак.

 

001

002

 

 

Зранку 25 жніўня ў Адэсе невядомыя абнеслі плотам невялікі сквер побач з тубдыспансерам на вуліцы Філатава. Узбураныя жыхары паспрабавалі супрацьдзейнічаць працам, але ахоўнікі ўжылі супраць іх сілу і слезацечны газ.

Днём 29 жніўня жыхары той жа вуліцы прарваліся на тэрыторыю будоўлі. У 11 раніцы адэсіты сабраліся на стыхійны мітынг. Тут перад імі выступіў намеснік старшыні кіеўскай райадміністрацыі Юрый Калінін і прадстаўнік забудоўшчыка Андрэй Кучэраў.

Пасля гэтага ўдзельнікі мітынгу вырашылі разблакаваць агароджаны плотам сквер. Па дадзеных мясцовых жыхароў, на тэрыторыі знаходзіліся невядомыя ўзброеныя людзі, якія ўжывалі супраць іх у мінулы раз слезацечны газ і сілу. Аднак паліцэйскія не праяўлялі асаблівага імпэту ў дачыненні да тых і толькі перамаўляліся з імі праз дзірку ў плоце.

Хутка мясцовыя жыхары адцягнулі адну з секцый плоту і прайшлі ў сквер, а паліцыянты – за імі.

На тэрыторыі былі маладыя людзі спартыўнага целаскладу, якія адмовіліся прадставіцца. Паліцыянты забралі іх у пастарунак, а праціўнікі будоўлі пачалі дэмантаваць забор. Пасля яны абяцаюць правесці там суботнік і пачаць уладкаванне дзіцячай пляцоўцы.

Згодна з дакументацыяй, участак плошчай 1000 квадратных метраў аддалі ў арэнду ў 2004 годзе дырэктару кампаніі «Альянс «Сяргею Конанаву. Праз 12 гадоў пабудаваць у скверы офісны цэнтр вырашыла кіеўская кампанія «Інжынірынгпрофі».

 

003

004

005

МАЛДОВА

У дзень незалежнасці Малдовы дэманстранты ўступілі ў бойку з паліцыяй. Тая ў сваю чаргу выкарыстала слезацечны газ супраць пратэстоўцаў.

Адзін з пратэстоўцаў кажа:

«Мы вырашылі адзначыць гэты дзень такім чынам, таму што не адчуваем сябе вольнымі. Людзі – бедныя, яны пакідаюць краіну… Тыя, хто скраў мільярд даляраў, арганізуюць вайсковыя парады, трацяць мільёны бюджэтных грошай, фактычна нашых грошай – у крызіс.»

Знікненне прыкладна 1 млрд далярў з малдоўскіх банкаў выклікала масавае абурэння народа палітыкай урада і прывяло да змены ўжо 5 прэмьер-міністраў за апошні год.

 

 

ФРАНЦЫЯ

25 жніўня паведамлялася, што пратэстоўцы атакавалі паліцэйскі верталёт с дапамогай феерверку. Непадалёк ад гораду Бюр, дзе ўлады запланавалі будаўніцтва могільніку ядзерных адкідаў, каля 250 чалавек знішчылі загароджу, якая атачала меркаванае месца будаўніцтва. За ўсім гэтым назіраў паліцэйскі верталёт. У адказ на такую ўвагу пратэстоўцы запусцілі ў яго каля 6 феерверкаў – пілоту прыйшлося рабіць манеўры, каб пазбегнуць іх.

КУРДЫСТАН

28 жніўня SDF знішчылі тры турэцкіх танкі на поўдзень ад Джараблуса. Дарэчы, знішчаныя яны былі амерыканскімі СТКР (Супрацьтанкавымі кіраванымі ракетамі).

 

https://www.youtube.com/watch?v=DCCju3WOOYY

 

Тым часам баі паміж курдамі і турэцкімі войскамі, што падтрымліваюць ССА (Свабодную сірыйскую армію – джыхадзістаў) ішлі ўвесь тыдзень. Пасля ўзяцця горада Джараблус працягнулі прасоўванне н пазіцыі курдскіх атрадаў SDF. Атрады Нур ад-Дин аз-Зинки, Брыгады Султана Мюрада пры падтрымцы турэцкай бранетэхники (каля 20 адзінак) и турэцкай авіяцыі працягнулі рушэнне ў накірунку на населены пункт Аль-Айн Байда ўздоўж Еўфрату і заходней, у напрамку населенага пункту Юсуф Бейк. У раёне гэтага пасёлку ўжо адбыліся сутычкі паміж ССА і курдамі пры падтрымцы ССА турэцкай артылерыяй.

У сваю чаргу курдскія атрады таксама прасунуліся на поўнач і захад, узяўшы пад кантроль некалькі паселішчаў.

25 жніўня кіраўніцтва паўстанцаў прад’явіла SDF ультыматум з патрабаваннем пакінуць тэрыторыю заходней рэкі Еўфрат цягам трох дзён, да 29 жніўня і абяцалі ў адваротным выпадку наступ далей на поўдзень. У адказ Ваенны савет Джараблуса заявіў, што ён будзе і надалей працягваць барацьбу супраць ІДІЛ і наступаць на захад, і ў той жа час гатовыя абараняцца супраць любога іншага ворага, у тым ліку турэцкай арміі.

Супрацьстаянне паўстанцаў і курдскіх атрадаў зрушылася на захад, у горад Марэа. Артылерыя YPG абстраляла пазіцыі ССА ў горадзе, а атрады курдаў паспрабавалі перарэзаць дарогу, якая злучала Мареа і Азаз. У адказ турэцкая авіяцыя абстраляла пазіцыі YPG у горадзе Таль Рыфаат і авіябазе Менах. Таксама турэцкая артылерыя абстраляла пазіцыі курдаў у кантоне Афрын.

З патрабаваннем да турэцкіх войскаў пакінуць тэрыторыю Сірыі выступіла туркаманская брыгада ў складзе SDF — «Брыгада Сельджука».

Аб сваім удзеле ў барацьбе супраць курдаў заявілі суніцкія плямёны на поўначы Сірыі. Паўночней за сталіцу ІДІЛ – Раку, была сфармаваная група племянной самаабароны для супраціву магчымаму наступу сілаў SDF.

 

006

007

 

ЗІМБАБВЭ

22 жніўня у горадзе Харарэ працягнуліся пратэсты супраць прэзідэнта Мугабэ і паліцэйскага гвалту. Каля 200 чалавек, якія па дадзеных СМІ, належаць да апазіцыйнай партыі «Рух за дэмакратычныя перамены» выйшлі на вуліцы сталіцы і ўступілі ў бойкі з ахоўнікамі кіруючага рэжыму. Спаленыя некалькі аўтамабіляў дзяржаўных службаў. У адказ паліцыя ўжыла слезацечны газ і дубінкі.
Цягам двух апошніх месяцаў у Зімбабве працягваюцца пратэсты супраць высокага беспрацоўя, карупцыі і дэфіцыту грошай у краіне. Пратэстоўцы патрабуюць палітычных і эканамічных рэформаў а таксама змены прэзідэнта, які кіруе краінай ужо 36 гадоў.

 

008

 

A Zimbabwean Broadcast Corporation (ZBC) vehicle is engulf in fire as Zimbabwe Opposition Party Movement for Democratic Change Tsvangirai faction (MDC-T) supporters clash with police during a march against police Brutality on August 24, 2016 in Harare, Zimbabwe. / AFP PHOTO / WILFRED KAJESEWILFRED KAJESE/AFP/Getty Images

КАНАДА

27 жніўня паведамлялася што барацьбіты за правы жывёл вызвалілі побач з Антарыя некалькі сотняў норак. Як паведамляюць у сваім камюніке актывісты, прычынай гэтага стала тое што «тысячы жывёл без усякай неабходнасці знішчаюцца толькі з-за бязглуздай моды… кожны закон, які дазваляе катаванне і пакрыўджанне жывёл – цалкам непрымальны і не мае права а павагу ад адказных людзей», а таксама дадаюць, што як быццам у насмешку над прынцыпам справядлівасці, улады крыміналізуюць іх дзеянні па вызваленню жывёл.

 

З першых дзён існавання чалавечай цывілізацыі ішла, не спыняючыся ні на секунду, вайна паміж прыгнечанымі і прыгнятальнікамі, рабамі і гаспадарамі, эксплуатуемымі і эксплуататарамі. Гэтая вайна – стрыжань чалавечай цывілізацыі. Барацьба волі супраць рабства, праўды супраць хлусні, дабра супраць зла.

Гэта – класавая вайна. Яе фронт пралягае ў кожным горадзе гэтай планеты, на кожнай вуліцы, і ў свядомасці кожнага з нас. Ад яе выніку залежыць, якім будзе нашая будучыня і будучыня нашых дзяцей.

Зводкі з франтоў класавай вайны чытайце на нашым сайце штотыдзень у аўторак.

Крыніцы:

https://insurrectionnewsworldwide.wordpress.com/

http://vk.com/club22093079

http://kurdishdailynews.org

https://www.facebook.com/blackrainboworg

http://325.nostate.net/

http://actforfree.nostate.net/

https://itsgoingdown.org/

https://www.facebook.com/blackrainboworg/

http://earthfirstjournal.org/newswire/

http://www.aitrus.info/

https://rebelresearch.wordpress.com

http://www.euronews.com/

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.