Рэпрэсіўныя навінкі: канфіскацыя кватэры за штраф

24 чэрвеня жанчыне пацвердзілі ранейшы прысуд — штраф у памеры 40 базавых велічынь (840 рублёў альбо 824 даляры) за акцыю 23 чэрвеня, якая, дарэчы, сарвалася — Тамару і яшчэ адну жанчыну затрымалі яшчэ да пачатку.

На працягу месяца пасля прысуду жанчына не заплаціла штраф, і ужо 27 ліпеня двое судовых выканаўцаў прыйшлі ў яе кватэру. Тая их не пусцила, а 4 жніўня выканаўцы прыйшлі зноў, паведамілі аб накладанні арышту на кватэру Сяргей, у якой яна жыве з двума членамі сям’і і мелі намер агледзець усю маёмасць — але зноў безпаспяхова.

«Хуткасць гэтых дзеянняў проста ўражвае і даказвае, што да мяне ставяцца не так, як да звычайных грамадзян. Часам судовыя выканаўцы на гады зацягваюць вытворчасць, а тут на працягу тыдня двойчы прыходзілі і стаялі каля дзвярэй», — адзначыла Тамара Сяргей.

Яна падала шэраг скаргаў а таксама заявіла на прыёме ў кіраўніцтва судовых выканаўцаў: «У маю кватэру яны ўвойдуць толькі узламаўшы мае металічныя дзверы».

Пры гэтым Сяргей падкрэсліла, што прынцыпова не мае намеру аплачваць штраф, паколькі лічыць пастанову аб ім незаконнай. «У мяне тут выразная пазіцыя: суды проста выконваюць рашэнні Адміністрацыі прэзідэнта. Мы спрабавалі данесці свае праблемы, і рэакцыю на нашы дзеянні я расцэньваю як адказ кіраўніка дзяржавы на нашы звароты», — заявіла актывістка.

Як бачым, дзяржава вынаходзіць усё новыя метады пакарання тых, хто праяўляе палітычную актыўнасць. Дзякуючы паказной «лібералізацыі» актывісты амаль не атрымліваюць суткі — выключна штрафы. Аднак большасць пратэстоўцаў штрафамі ўжо не напужаць, а адабранне нерухомасці гэта тое, што трывожыць кожнага — менавіта таму на гэты «бальны мазоль» і вырашылі наступіць судовыя выканаўцы, тым больш што справа Тамары Сяргей — палітычная, і без сумневу, трымаецца на кантролі ў кіраўніцтва суда і спецслужб. Гэта, па ўсёй бачнасці, першы выпадак у Беларусі, калі за палітычную акцыю ў чалавека арыштоўваюць кватэру. І ад таго, як грамадства і СМІ адрэагуюць на гэтую нахабную спробу лішыць чалавека жытла за выказванне пратэсту залежыць, працягнуць улады такія скоцкія метады барацьбы з апанентамі, ці не.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.