За кінутую ў памежніка нізку ключэй — крымыінальная справа

Менты і іншыя дзяржслужбоўцы працягваюць пазіцыянаваць сябе як асобная каста са звышпрывілеямі, малейшае парушэнне якіх цягне за сабой пагрозу турмы. Пацвярджае гэта яшчэ адзін выпадак, які нядаўна адбыўся ў нацыянальным аэрапорце Мінск.

11-га ліпеня жанчына праходзіла пашпартны кантроль — збіралася выляцець ва Ўкраіну рэйсам «Мінск-Кіеў». Аднак апынулася, што заключыўшы шлюб год назад, яна не памяняла паспарт, хаця згодна з законам павінна была зрабіць гэта ў 30-дзённы тэрмін. Жанчыну не толькі не пусцілі на рэйс — у выніку чаго сарвалася вандроўка, у яе яшчэ і канфіскавалі пашпарт, бо ён, зноў жа, згодна з законам лічыўся ўжо «неспапраўдным». Тут у мінчанкі сдалі нервы і ў ходзе спрэчкі яна кінула нізку ключоў у твар памежніку. Як паведамляецца «афіцэру былі прычыненыя лёгкія цялесныя пашкоджанні».

На 56-гадовую жанчыну узбудзілі крымінальную справу па ч. 1 арт. 366 КК (гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі). Адказнасць па гэтым артыкуле прадугледжвае штраф, папраўчыя работы, арышт, абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў альбо пазбаўлення волі на той жа тэрмін.

Бадай, зразумела, што ні адзін здаровы чалавек, пасля таго, як яму ў твар кінуць звязку ключэй, не пабяжыць у «міліцыю» з патрабаваннем узбудзіць крымінальную справу. Тым больш смешна чуць пра «лёгкія цялесныя пашкоджанні» ад такой жудаснай атакі. Гэта вельмі нагадвае нядаўнюю гісторыю пра спецназаўца, якога футбаліст каманды ФК Ашмяны «избил ногами, отклонившись на сидении автомобиля». На словах выступаючы за законы, у сваіх прэс-рэлізах і паведамленнях менты і дзяржслужбоўцы парушаюць усе магчымыя законы анатоміі, фізікі і логікі.

За кінутую ў памежніка нізку ключэй — крымыінальная справа: 2 комментария

  • 02.08.2016 в 13:04
    Permalink

    прочитав заголовок, долго пытался понять что такое «нізка» и «памежнік»))

    Ответ
    • 02.08.2016 в 21:16
      Permalink

      Вось бачыце як выдатна — наш сайт яшчэ і дае вам магчымасць вывучыць беларускую мову 🙂

      Ответ

Добавить комментарий для Прамень Отменить ответ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *